19 красавiка 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімовая дыэта: Сем прадуктаў, якія карысна есці ў марозны сэзон

3
Зімовая дыэта: Сем прадуктаў, якія карысна есці ў марозны сэзон

Адзін з іх - чырвоны перац.

Спіс прадуктаў, якія карысна есці ў марозны сэзон, склаў сайт cosmo.ru:

1. Чырвоны перац

Вітамін З дадае энэргіі і умацоўвае імунную сістэму, што асабліва важна ў халодную пару. Усе ведаюць, што для гэтага трэба есці цытрусавыя, але ў чырвоным перцы больш вітаміну С, чым у апельсіне! Ёсць у ім і караціноіды, якія не толькі надаюць яскравы колер, але і з'яўляюцца магутнымі антыаксідантамі.

2. Рыба

Халоднае надвор'е апроч іншага псуе скуру твару, і любоў да рыбы дапаможа гэта выправіць. Тлустыя квасы амега-3 і амега-6 паклапоцяцца пра яе (бо з'яўляюцца часткай каморкавых мэмбран вонкавага пласта скуры і прадухіляюць абязводжванне) і дапамогуць нармальнай дзейнасці сэрца, мозгу і органаў зроку.

3. Грыбы

Выдатны дадатак да зімовага рацыёну харчавання - іх антывірусныя і антыбактэрыйныя ўласцівасці добра вывучаны. Шампіньёны, напрыклад, багатыя на вітамін D, які паляпшае імунітэт. У грыбах шмат сэлену, ніяціну, фосфару, калію, жалеза, вітаміну С і бялку.

4. Сыр

Змяшчае дастатковую дозу вітамінаў С і D, а таксама бялок, надоўга захоўвае пачуццё насычэння, можа быць асобнай перакускай або часткай першай і другой страў, гарніру або салаты.

5. Дурніцы

Дый іншыя ягады. Але менавіта ў буякахы больш за ўсё антыаксідантаў, якія дапамагаюць выводзіць таксіны і паляпшаюць агульны стан арганізма.

6. Цынамон

Адна з самых карысных спецый. Змяшчае антыаксіданты і паляпшае метабалізм.

7. Бананы

Як вядома, арганізм вырабляе «гармон шчасця» сэратанін з трыптафану, які змяшчаецца ў бананах (а яшчэ ў малочных прадуктах, рыбе, соі, міндалі і арахісе). Акрамя таго, бананы смачныя, пажыўныя і колерам нагадваюць пра сонца!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках