24 красавiка 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся падрабязнасці аварыі пад Астраўцом, дзе перакуліўся аўтобус

9
З'явіліся падрабязнасці аварыі пад Астраўцом, дзе перакуліўся аўтобус

У салоне знаходзіліся 37 пасажыраў.

Інцыдэнт адбыўся блізу гадзіны ночы 10 лютага недалёка ад Астраўца. «Дачка напісала, што перасекла мяжу, - цытуе tut.by маці адной з пасажырак аўтобуса. - А потым патэлефанавала і сказала, што аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, сышоў у кювет і перакуліўся», паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў жанчыны, ніхто не загінуў, аднак некаторыя пасажыры атрымалі пашкоджанні, ёсць падазрэнне на пералом.

Пад Астраўцом уначы перакуліўся рэйсавы аўтобус Ecolines, які ехаў з Вільні ў Менск.

Абышлося без ахвяр, відавочна, што кіроўца заснуў за стырном.

Неўзабаве пасля інцыдэнту частку пасажыраў забрала «хуткая», цяпер яны знаходзяцца ў лякарні Астраўца. Тыя пасажыры, які не атрымалі траўмаў, блізу 4 раніцы выехалі ў Менск на іншым аўтобусе.

Паводле афіцыйнай інфармацыі ДАІ, аварыя адбылася на 19-м кіламетры аўтадарогі Газа - Астравец - Ашмяны, інфармуе БелаПАН.

Папярэдне ўстаноўлена, што на прамым адцінку дарогі, дзе добрая бачнасць, аўтобус на невядомую пакуль прычыну выехаў на сустрэчную паласу, а потым на абочыну. Акрамя 31-гадовага кіроўцы ў салоне знаходзіліся 37 пасажыраў.

Пасля ДТЗ аператыўна на месца аварыі прыбылі экіпажы ДАІ, якія надалі першую дапамогу пацярпелым. Ужо праз некалькі хвілін тут знаходзіліся «хуткія» і ратавальнікі. Усяго, паводле звестак ДАІ, ранкі і парэзы атрымалі 17 чалавек - ад шпіталізацыі ўсе адмовіліся. Супрацоўнікамі дарожнай міліцыі на кіроўцу быў складзены пратакол.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках