19 красавiка 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наш раён - не палігон»: гомельцы выйшлі на пратэст супраць шкоднага заводу

1
«Наш раён - не палігон»: гомельцы выйшлі на пратэст супраць шкоднага заводу

У Гомелі пачаўся новы экалагічны пратэст.

Жыхары гомельскага мікрараёна Навабеліцы ўжо не першы год пакутуюць ад фабрыкі «Гомельшпалеры», якая, з іхніх слоў, атручвае паветра смуродам, а апошні час яшчэ і стварае надзвычай моцны тлум. Жыць і гадзіцца з гэтым яны стаміліся і арганізавалі флэш-моб, каб прывабіць увагу да праблемы і абараніць сваё права на чыстае паветра, паведамляе «Белсат».

- Мы маем двое маленькіх дзяцей, і жыць тут проста немагчыма. Гул стаіць такі, што нельга нават пакінуць на ноч акно адчыненым на праветрыванне - спаць проста немагчыма, - распавядае жыхарка дома на вуліцы Ільіча, размешчанага насупраць фабрыкі.

Жыць побач з заводам, кажуць тутэйшыя, немагчыма.

- Жыхары майго дома практычна ўсе працуюць на гэтым заводзе. Таму мы ўсе ведаем, што там зрабілі новую лінію, якая вырабляе шпалеры. Але няма сістэмы фільтрацыі, ачысткі. Цяпер паставілі комін, каб хоць крыху ачысціць паветра ўнутры цэхаў - гул праз яго такі, што проста немагчыма. Што рабіць тым, хто жыве побач з заводам? - кажа тутэйшая жыхарка.

Некалькі гадоў таму, са слоў тутэйшых жыхароў, на "Гомельшпалерах" абсталявалі дзве новыя лініі для вырабу вінілавых шпалераў. На гэта фабрыка нават атрымала пэўныя субсідыі ад дзяржавы. Але старыя печы не вытрымалі магутнасці новых ліній і зламаліся без магчымасці аднаўлення. Дзейнасць без гэтых печаў і стала, на думку жыхароў, прычынай смуроду, які разносіцца па наваколлі падчас дзейнасці ліній. З нядаўняга моманту да непрыемнага паху дадаўся яшчэ і вельмі моцны гул ад сістэмы вентыляцыі.

Людзі спадзяюцца, што з дапамогай флэш-мобу здалеюць развязаць сваю праблему

- Каб развязаць праблемы са смуродам і тлумам, трэба набыць спецыяльныя печы. Грошай на гэта, кажуць, няма? Тады перш за ўсё, пакуль не знойдзецца нейкі кампраміс, трэба забараніць дзейнасць гэтай лініі. За мяжой гэты завод ужо даўно замкнулі б і пасадзілі б усё кіраўніцтва. А ў нас гэта ўсё працуе і мы трываем, - абураецца жыхарка места.

На пачатку 2019 года ў інтэрв'ю газеце «Гомельскія ведамасці» дырэктар філіі «Гомельшпалеры» Андрэй Башылаў заявіў:

- Адна з акцый для газаачысткі - вызначэнне аб'ёмаў выкідаў паводле спектру рэчываў. Мы ўклалі пагадненне з курскай лабараторыяй, акрэдытаванай на правядзенне адпаведных замераў, бо ў Беларусі такой няма. У канцы снежня спецыялісты зрабілі адборы проб. У іх выніку перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі паводле 18-ці рэчываў не знойдзена. Прычым у выніку гэтых даследаванняў выяўленыя значэнні далёкія ад гранічна дапушчальных.

Некалькі гадоў таму, са слоў тутэйшых жыхароў, на «Гомельшпалерах» усталявалі дзве лініі для вырабу вінілавых шпалераў.

Але гэтым словам тутэйшыя жыхары не давяраюць:

- Нейкая расейская фірма праводзіла праверку. Усе выдатна разумеюць, што ўсякую такую фірму можна ўзнагародзіць тымі ж самымі шпалерамі, каб атрымаліся вынікі «як трэба». Мы тут жывем і чуем, як гэта ўсё вые і смярдзіць. Пачынаецца кашаль, млосць, круціцца і баліць галава. Гэта невыносна.

Людзі спадзяюцца, што з дапамогай флэш-мобу здалеюць развязаць сваю праблему:

- Пачуйце нас. Нам ужо надакучыла маўчаць. Мы хадзілі ў гарадскую адміністрацыю, пісалі лісты ў Міністэрства прыродных рэсурсаў, у канцылярыю кіраўніка дзяржавы - карысці ніякай. Як працавала фабрыка, так і працуе. Даюць адпіскі, быццам усё вымеры ў норме. А тое, што дыхаць немагчыма, немагчыма па вуліцы прайсціся, выйсці на рэчку - нікога не цікавіць.

Падчас флэш-мобу выйшаў брыгадзір аднаго з цэхаў "Гомельшпалераў". Але ён з актывістамі размаўляць адмовіўся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках