19 красавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме дапусцілі новы шатдаўн праз пяць дзён

У Белым доме дапусцілі новы шатдаўн праз пяць дзён

Кангрэсмэны не дамовіліся з Дональдам Трампам

У інтэрв'ю тэлеканалу NBC Мік Малвейні распавёў, што «цалкам не можа выключаць аднаўленне шатдаўна», бо кангрэсмэны не дамовіліся з Дональдам Трампам аб фінансаванні будаўніцтва муру на мяжы з Мексікай. Усю адказнасць за гэта прадстаўнік Белага дома ўсклаў на дэмакратаў, паведамляе РБК.

«Давайце прызнаем, што ў перамовах з прэзідэнтам пераважае пункт гледжання радыкальнага, левага крыла Дэмакратычнай партыі, згоднага выдаць на будаўніцтва сцяны толькі $800 млн. Але гэта абсурдна малая лічба. Як можна такое падпісаць, калі на мур патрабуецца $5,7 млрд?» - спытаў Малвейні.

Пры гэтым кіраўнік адміністрацыі Белага дома паказаў, што калі кангрэсмэны пагодзяцца на нейкі сярэдні варыянт, то Трамп можа пайсці на гэта і «пашукаць грошы недзе яшчэ».

Пасля 35-дзённага шатдаўна, які пачаўся ў снежні мінулага года, рэспубліканцы і дэмакраты дасягнулі пагаднення аб часовай выдачы бюджэтных сродкаў на працу дзяржаўных устаноў. Яго тэрмін заканчваецца 15 лютага.

Адным з варыянтаў пераадолення спрэчкі раней называлася ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча, якое дазволіць Трампу ўзяць грошы з бюджэту на будаўніцтва муру без згоды кангрэса. Аднак дагэтуль незразумела, ці зможа Белы дом перамагчы ў судзе, калі дэмакраты аспрэчаць дзеянні прэзідэнта.

Трамп упэўнены, што будаўніцтва муру, пра які ён казаў з першых дзён працы ў Белым доме, неабходна для гарантавання бяспекі Злучаных Штатаў. Яго апаненты мяркуюць, што прэзідэнт перабольшвае небяспеку мігрантаў з Цэнтральнай Амерыкі, якія шукаюць прытулку ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках