23 красавiка 2024, aўторак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорскія актывісты знялі кароткае і праўдзівае відэа пра шкодны завод

6
Светлагорскія актывісты знялі кароткае і праўдзівае відэа пра шкодны завод

Перапыніць палёт давялося з тэхнічнай прычыны.

Скаргі на непрыемны пах і дрэннае самаадчуванне, фіксацыя выкідаў у навакольнае асяроддзе і спробы дамагчыся экалагічнай справядлівасці - гэта працэсы, якія непазбежна суправаджаюць дзейнасць завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску, пішуць «Сильные новости».

З 2012 года жыхары Светлагорска вядуць барацьбу з магутным вытворчым гігантам - прадпрыемствам адбельвання цэлюлозы. З самага пачатку ў людзей не было даверу ні да якасці будаўніцтва, ні да яго бяспекі і бясшкоднасці для наваколля, бо тэхналогіі, што былі ўзятыя за аснову, з'яўляюцца даўно састарэлымі.

З гэтай нагоды эколагі надумалі звярнуцца з позвай у суд на заказчыка будаўніцтва - ААТ «Светлагорскі ЦКК» з патрабаваннем адмовіцца ад выкарыстання дыяксіду хлору пры адбельванні цэлюлозы. Грамадскае аб'яднанне «Экадом», што выступала з позвай, дзеля пацверджання законнасці патрабаванняў падала дакументы, якія даказвалі, што хлорная тэхналогія адбельвання састарэла і з'яўляецца шкоднай. На жаль, суд стаў на бок прамыслоўцаў.

З запускам вытворчага працэсу на заводзе мясцовыя жыхары пачалі фіксаваць шматлікія выкіды шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Апошні з такіх выпадкаў адбыўся ў пачатку года, 19 студзеня.

Гэтым разам праблема скіду заводам сцёкаў у раку Бярэзіну ўстурбавала ўкраінскі бок:

«Да нядаўняга часу ва Украіне аб экалагічных праблемах Беларусі ніхто нічога не казаў. Але пры гэтым большасць людзей ва Украіне думае, што экалагічнае становішча ў Беларусі значна лепшае. Увогуле, гэта праўда, за выключэннем некалькіх эпіцэнтраў, тыпу Наваполацка, Светлагорска і некаторых іншых месцаў. Так, ва Украіне таксама стае экалагічна неспрыяльных гарадоў, але ні ў адным з іх няма такіх маштабаў забруджвання і няма такіх прадпрыемстваў, адкіды з якіх скідваліся б у рэкі. І тыя фатаграфіі, і відэа з Светлагорска, якія былі апублікаваныя ў сеціве не так даўно, сталі штуршком для таго, каб ва Украіне пачалі казаць аб рэальным экалагічным становішчы ў Беларусі. Упершыню наша міністэрства экалогіі звярнулася да аналагічнага міністэрства Беларусі з просьбай даць тлумачэнне з нагоды сітуацыі, якая склалася. А таксама ўпершыню наша агенцтва водных рэсурсаў пачало рэгулярны збор вады з Дняпра на мяжы Беларусі і Украіны. Сапраўды, шостая частка вады ў Дняпры - з Бярэзіны», - пракаментаваў сайту праваабарончага цэнтра «Вясна» ўкраінскі экалагічны экспэрт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - права чалавека» Аляксей Васілюк.

У сваю чаргу, грамадскія актывісты Светлагорска зрабілі невялікае відэа, у якім коратка і праўдзіва распавялі пра гісторыю барацьбы за экалагічную справядлівасць і нежаданне ўладаў слухаць і ісці насустрач людзям.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках