29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання: Трэба адстойваць незалежнасць усім народам

6
Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання: Трэба адстойваць незалежнасць усім народам
Фота: racyja.com

У Беларусі ёсць дэмакратычныя сілы, якія не хочуць ніякай каланізацыі.

У Менску правялі сход дэпутаты двух легітымных парламентаў — Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання. Паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў, які быў госцем сходу, адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства і прынятай на ім заявы для захавання незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Самыя паважаныя людзі, якія прымалі першую Канстытуцыю, людзі легітымныя, іх ведаюць у грамадстве, сабраліся, таму што бачаць, што над нашай незалежнасцю ўзнікла вялікая пагроза.

Фота: racyja.com

Нам толькі здаецца, што гэтая пагроза не такая страшная. Мы заўсёды павінны памятаць, што адбываецца ва ўсім свеце. Нейкая ствараецца складаная сітуацыя, усе думаюць, што яна сама сабой разрашыцца, а яна канчаецца тым, што людзі трапляюць у рабства.

Таму зараз патрабуецца адстойваць незалежнасць Беларусі літаральна ўсім народам, – падкрэсліў Сяргей Законнікаў. Па яго словах, неабходна, каб аб гэтай падзеі – сходзе і прынятых на ім дакументах, даведаліся як мага шырэй не толькі ў беларускім грамадстве, але і ў свеце.

«Каб ведалі, што ў Беларусі ёсць дэмакратычныя сілы, якія не хочуць ніякай каланізацыі. Яны стаяць за незалежнасць і будуць стаяць да канца», – падкрэсліў Сяргей Законнікаў.

Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках