25 сакавiка 2019, панядзелак, 9:42
Выклік для кожнага
Рубрыкі

«Ён прыйшоў разбірацца са школьнікам і параніў яго ў шыю, а настаўніца заступілася»

Фотa: Depositphotos

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Стоўбцах.

Сёння ў Стоўбцах адбылася трагедыя. Школьнік прыйшоў у школу з нажом і параніў некалькіх чалавек: адзін з вучняў і настаўніца гісторыі загінулі, яшчэ двое школьнікаў знаходзяцца ў рэанімацыі, таксама пацярпела яшчэ некалькі чалавек. Мясцовыя жыхары паведамілі onliner.by падрабязнасці нападу.

- Хлопчык прыйшоў у школу разбірацца з 11-класнікам і ўдарыў яго ў шыю. Настаўніца, відавочна, заступілася за хлопчыка, і яе ён таксама ўдарыў у шыю нажом. Пацярпела яшчэ некалькі чалавек, аднаго хлопчыка ён параніў ў шыю і лёгкае, яшчэ адзін у рэанімацыі, - паведаміла нашая крыніца.

Вучань 11-га класа затрыманы. Яго аднакласнікі цяпер даюць сведчанні ў школе, іншыя вучні школы не могуць расказаць нейкія падрабязнасці пра хлопца. Школьнікі кажуць, што старонка ў сацсетках нападніка сёння была выдаленая.