19 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Маргелаў: Каэфіцыент манетызацыі ў Беларусі не перасягае 20%

6
Віктар Маргелаў: Каэфіцыент манетызацыі ў Беларусі не перасягае 20%

Адчуваецца пільная нястача гатоўкі ў грашовым абарачэнні краіны.

Прадпрымальнікі прапануюць прапісаць не толькі адказнасць кіраўнікоў за нявыплаты, але і захады стымулявання сумленных платнікаў.

Аб шматузроўневым характары праблемы нявыплат у Беларусі расказаў на круглым стале першы віцэ-старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Віктар Маргелаў. Паводле ягоных слоў, сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і кіраўнікоў шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання існуе думка, што «пазыкі аддаюць слабыя».

- Не выконваюць належным чынам кантрактныя абавязкі нават шматлікія вялікія прадпрыемствы, якія гэтыя грошы маюць, напрыклад, вялікія гандлёвыя сеткі. Пры гэтым яны знаходзяць шматмільённыя сумы на рэкламаванне сваёй дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі, ладзяць рэкламныя гульні з раздаваннем дарагіх прызоў, - цытуе Віктара Маргелава «Ежедневник».

Другой значнай праблемай, якая прычыняецца да масавых нявыплат, ён назваў пільную нястачу гатовых грошай у грашовым абарачэнні краіны.

- Каэфіцыент манетызацыі ў Беларусі не перасягае 20%, калі ў Савецкім Саюзе ён складаў 75%, у развітых краінах перасягае 100% ад УБП, а ў Кітаі - 250%, - распавёў Віктар Маргелаў.

Са слоў прадстаўніка бізнэс-згуртавання, высокія стаўкі крэдытаў у сваю чаргу сталі найважнейшым чыннікам акрутнага фінансавага становішча прамысловых прадпрыемстваў у краіне. Пры гэтым макраэканамічныя дысбалансы мінулых гадоў і далярызацыя эканомікі прычыніліся да фінансавых страт і вымывання ўласных абарачальных сродкаў арганізацый.

-На 1 кастрычніка мінулага года дзель арганізацый у краіне, якія маюць дэфіцыт уласных абарачальных сродкаў склала больш за 42%, у тым ліку больш за 30% арганізацый наогул не маюць уласных абарачальных сродкаў і працуюць толькі на пазыковых, - адзначыў Віктар Маргелаў.

Яшчэ адной праблемай, якая ў тым ліку прычыняецца і да вымывання абарачальных сродкаў у прадпрыемстваў, з'яўляюцца дырэктыўныя выманні грошай.

Цяпер выманне з прыбытку ў прадпрыемстваў з дзеллю дзяржавы большай за 50% складае да 63%. А ў высокарэнтабельных прадпрыемстваў адбіраюць яшчэ блізу 30% сродкаў, то бок агульны аб'ём даходзіць да 93%.

- Вельмі імаверна, што і гэтая група платаздольных і з уласнымі абарачальнымі сродкамі прадпрыемстваў будзе прыведзеная ў стан неплатажаздольных і без уласных абарачальных сродкаў, нават на простае ўзнаўленне, - упэўнены Віктар Маргелаў.

На думку экспертаў МССПіР, для развязання праблемы нявыплат трэба распрацаваць і замацаваць у заканадаўстве не толькі пакарання за нявыплаты, але і заахвочвання для сумленных платнікаў.

Сістэму заахвочванняў можна ўжываць як пры выбары выканаўцы, арганізацыі тэндэру, так і проста пры вядзенні дзейнасці: спрашчэнне праверак, допуск да ўдзелу ў перамовах і тэндэрах, уплыў на рэпутацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках