29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы збілі падпалкоўніка ФСБ Расеі

1
У цэнтры Масквы збілі падпалкоўніка ФСБ Расеі

Падпалкоўнік з'яўляецца оперупаўнаважаным управы «К».

У цэнтры Масквы збілі падпалкоўніка ФСБ Расеі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах паведамляюць РБК і РІА «Новости».

Паводле іх звестак, напад адбыўся 10 лютага. Невядомыя спачатку кінулі бутэльку ў службовы аўтамабіль Алега Будагоцкага, а затым збілі яго самога. Наколькі моцна пацярпеў падпалкоўнік ФСБ, не паведамляецца, аднак гаворыцца, што ён ад медыцынскай дапамогі адмовіўся.

Паводле звестак РБК, Будагоцкі - оперупаўнаважаны ўправы «К», якая ўваходзіць у службу эканамічнай бяспекі і ўдзельнічала, дарэчы, у затрыманні былога кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева і члена Савета Федэрацыі Раўфа Арашукава.

Тэлеграм-канал Mash сцвярджае, што аўтамабіль, у якім быў Будагоцкі падчас нападу, выкарыстоўваецца для сачэння.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках