18 красавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца з Баранавічаў: Усё больш і больш незадаволеных уладамі

5
Праваабаронца з Баранавічаў: Усё больш і больш незадаволеных уладамі
АЛЯКСАНДР ВАЙЦЕШЫК

Беларусы ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да праваабаронцаў.

Нягледзячы на тое, што ўсё цяжэй даводзіцца дамагацца станоўчых вынікаў, людзі звяртаюцца усё больш з розных прычын, кажа «Радыё Рацыя» праваабаронца «Вясны» з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык:

- Усё больш і больш незадаволеных, расчараваных ва ўладзе. Народ ідзе ўвесь час. Адна з прычын - людзі не ў стане аплаціць паслугі адвакатаў і юрыстаў, а праваабаронцы працуюць бясплатна.

Са слоў Аляксандра Вайцешыка, за 25 гадоў беларуская ўлада так і не зразумела, што найвышэйшая каштоўнасць дзяржавы - гэта захаванне правоў чалавека. Такім чынам дзяржава стварае сабе аўтарытэт, які працуе на імідж самой дзяржавы і ўлады.

- Трэба памяняць стаўленне ўлады да правоў чалавека, да законаў і ў першую чаргу - да людзей, - мяркуе праваабаронца.

Са слоў праваабаронцы, на жаль, большасць нашых людзей не цікавіцца сваімі правамі, іх не ведае, таму кожны прадстаўнік улады лёгка такімі людзьмі маніпулюе. У планах праваабаронцаў і надалей знаёміць грамадзян з правамі чалавека і прынцыпамі абароны сваіх правоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках