25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Берлінале прайшла акцыя ў падтрымку Алега Сянцова

На Берлінале прайшла акцыя ў падтрымку Алега Сянцова
Фота: DW

Украінскія актывісты выйшлі на чырвоную дарожку з партрэтамі палітвязня.

Удзельнікі 69-га міжнароднага кінафестывалю Берлінале і ўкраінскія актывісты ў панядзелак, 11 лютага, зладзілі флэшмоб з патрабаваннямі вызваліць Алега Сянцова і іншых палітвязняў у расейскіх турмах, паведамляе «Нямецкая хваля».

Перад пачаткам паказу фільма «Містэр Джонс», які прадстаўляе сёлета Украіну, што апавядае пра голад у Савецкім Саюзе ў 1930-я гады, актывісты выйшлі на чырвоную дарожку з партрэтамі Сянцова і плакатамі з лозунгам «Free Oleg Sentsov».

Міністр культуры Украіны Яўген Нішчук, паведаміўшы пра акцыю на сваёй старонцы ў Facebook, падзякаваў за падтрымку рэжысёрцы фільма Агнешцы Холанд, акторам Піцеру Сарсгаарду і Джэймсу Нортану, а таксама «ўсім неабыякавым».

Галадоўка Алега Сянцова

У жніўні 2015 года ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова ў Расеі асудзілі на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэракту ў Крыме. 14 траўня 2018 году ён пачаў галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якую, аднак, быў вымушаны спыніць праз 145 дзён праз пагрозу прымусовага кармлення.

У кастрычніку 2018 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў Сянцова прэстыжнай прэміяй Сахарава «За свабоду думкі». Такім чынам, ён стаў першым украінцам, якія атрымалі ўзнагароду, што ўручаецца з 1988 года «за выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека на ўсім зямным шары».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках