29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекі ў Еўразвязе будуць лепш абароненыя ад падробак

7
Лекі ў Еўразвязе будуць лепш абароненыя ад падробак
ФОТА: 123RF/PICSEL

Новыя правілы закрануць усе рэцэптурныя і некаторыя безрэцэптурныя прэпараты.

Лекі ў аптэках у ЕЗ цяпер будуць прадавацца з дадатковымі гарантыямі якасці, а аптэкі стануць сачыць за кожным пакаваннем лекаў. Такія новыя захады ЕЗ у барацьбе з падробленымі лекамі: яны закрануць усе рэцэптурныя і некаторыя безрэцэптурныя прэпараты, паведамляе «Европульс».

Цяпер на ўсіх пакунках лекаў абавязкова павінны быць двухмерныя коды замест штрых-кодаў. У маркіроўцы новага тыпу зашыфравана значна больш інфармацыі - напрыклад, індыкатар, згодна з якім можна адсачыць кожны канкрэтны пачак.

Вытворца лекаў будзе загружаць звесткі аб кожнай пастаўцы прэпаратаў у адзіную базу звестак ЕЗ. Пасля гэтага аптэкі будуць фіксаваць прададзеныя пачкі: такім чынам, «лёс» усіх прададзеных лекаў можна будзе прасачыць ад вытворцы да пацыента.

Акрамя таго, на новых пакунках з'явяцца спецыяльныя «замкі», якія не дазволяць фальсіфікатарам выняць лекі з пачкі і замяніць іх падробленымі.

Новыя правілы дзейнічаюць і для звычайных, і онлайн-аптэк на ўсёй тэрыторыі ЕЗ. Хоць новыя правілы ўжо ўвайшлі ў дзеянне, на паліцах аптэк лекі ў старых пакунках застануцца, пакуль іх не купяць ці не скончыцца тэрмін іх прыдатнасці.

Паралельна ў ЕЗ уводзяцца медыцынскія электронныя рэцэпты, якія дзейнічаюць у розных краінах Еўразвязу. Першымі іх увялі Эстонія і Фінляндыя: цяпер пацыенты, якім лекі выпісаў лекар у Фінляндыі, могуць набыць іх у аптэцы ў Эстоніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках