24 красавiка 2024, Серада, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11-класнік, які загінуў у Стоўбцах, быў патрыётам

11-класнік, які загінуў у Стоўбцах, быў патрыётам

Падлетак вёў старонку ў сацсетках па-беларуску і насіў цішотку з «Пагоняй».

Пакуль невядома, што стала прычынай трагедыі ў Стоўбцах, дзе сёння 10-класнік накінуўся з нажом на настаўніцу і калегаў па школе. Загінула 53-гадовая педагог, а таксама 11-класнік Аляксандр Р., піша nn.by.

Яшчэ некалькі школьнікаў атрымалі раненні, двое з іх - у рэанімацыі. На месцы трагедыі працуе Следчы камітэт, Стоўбцы ў шоку.

Сярод апошніх паведамленняў і перапостаў на старонцы Аляксандра Р. верш Ніла Гілевіча пра прыгажосць беларускай зямлі, артыкул са старонкі Таварыства беларускай мовы. Ён адзначаў 100-я ўгодкі БНР. Таксама ён захапляўся матацыкламі.

«Пагоню» насіла і ягоная сяброўка. Здаецца, ён быў адным з нямногіх у сваім класе, які вёў старонку ў сацсетках па-беларуску. Ягоныя аднакласнікі, з якімі мы звязваліся, адказвалі нам па-расейску.

Усе аднакласнікі, з якімі мы гаварылі, гавораць, што не заўважалі ніякіх стасункаў паміж нападнікам і ахвярай. Пакуль цяжка сказаць, ці быў Аляксандр Р. цэллю нападу Вадзіма М., ці ён стаў выпадковай ахвярай, ці ён надаў супраціў і спрабаваў спыніць нападніка.

Вось іншыя фатаграфіі са старонкі хлопца, які загінуў:

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках