19 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікі загінулай настаўніцы ў Стоўбцах: Яна казала, што з сучаснымі дзецьмі цяжэй, чым было з намі

Выпускнікі загінулай настаўніцы ў Стоўбцах: Яна казала, што з сучаснымі дзецьмі цяжэй, чым было з намі
СУСТРЭЧА ВЫПУСКНІКОЎ 2 ЛЮТАГА 2019 ГОДА. ВУЧНІ ЗАПРАСІЛІ СВАЮ ЛЮБІМУЮ КЛАСНУЮ Ў РЭСТАРАЦЫЮ.
ФОТА: МІКАЛАЙ ХІЛО

2 лютага былыя вучні школы №2 Стоўбцаў адзначалі 15-годдзе выпуску.

У рэстарацыю яны паклікалі і ўлюбёную класную - настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства Марыну Міхайлаўну, піша kp.by.

А праз тыдзень яны зразумелі, што сустрэча была апошняй: 11 лютага старшакласнік з нажом напаў на настаўніцу і вучняў. Ад атрыманых раненняў жанчына і адзін школьнік загінулі. Яшчэ двое ў лякарні.

- Прайшло крыху больш за тыдзень, як мы бачыліся! - кажа выпускнік Мікалай. - Яна найлепшая настаўніца. Яна была ў нас класнай кіраўніцай з 5-га класа. У нас дружны клас, кожныя пяць гадоў збіраемся. Памятаю, на сустрэчы яна была такой жыццярадаснай, такая ж маладая і спакойная, як у мае школьныя гады. У яе ніколі не было любімчыкаў, да ўсіх нароўні была. Я быў у школе не асабліва дысцыплінаваны. Яна ніколі не крычала, не чаплялася, а спакойна тлумачыла. Я ёй на той сустрэчы сказаў: «Вы мне як казалі, так усё і выйшла». Яна дзейнічала як псіхолаг.

- А што яна казала вам на той сустрэчы?

- Казала, што нам трэба часцей збірацца! А яшчэ, што з цяперашнімі дзецьмі цяжэй, чым з намі. Маўляў, мы былі больш паслухмянымі, а сучасныя усе ў тэлефонах. У яе ніколі не было канфліктаў, я не паверу, што ў яе маглі быць дрэнныя стасункі з дзецьмі. Але нават канфлікт як можа прымусіць падлетка так паступіць, напасці на чалавека?!

«На ўроках Марыны Міхайлаўны заўсёды было цікава»

Аб апошняй сустрэчы з Марынай Міхайлаўнай успамінае і выхадзец са Стоўбцаў, дырэктар ансамбля «Свята» Марат Лагутко.

- Мы бачыліся з Марынай Міхайлаўнай 2 лютага - гэта быў святочны вечар, дзень сустрэчы выпускнікоў. Усіх выпускнікоў, у якіх была гадавіна выпуску, сабралі ў самым вялікім памяшканні школы - спартовай зале. Выступіла кіраўніцтва школы, мы казалі ім словы ўдзячнасці. У Марыны Міхайлаўны быў добры настрой, яна была рада ўсіх нас бачыць, - распавёў Марат Лагутко, які пасля трагедыі ў ягоным родным горадзе напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Марына Міхайлаўна вяла ў нашым класе гісторыю... Светлая памяць ад усіх нас...» - Марына Міхайлаўна вяла ўрокі гісторыі ў нашым класе 15 гадоў таму, успаміны пра яе, як пра чалавека і настаўніцу, толькі станоўчыя, яна была добрым педагогам. Ёй было ўжо за 30, яна была настаўніцай са стажам, нам наогул пашанцавала з настаўнікамі. Не магу сказаць, што гісторыя была маім любімым прадметам, але на ўроках Марыны Міхайлаўны заўсёды было цікава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках