20 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы папрасілі выслаць у Венесуэлу сябраў беларускіх выбаркамаў

10
Магілёўцы папрасілі выслаць у Венесуэлу сябраў беларускіх выбаркамаў

Падпісанты гарантуюць, што «з іх дапамогай ніводны венесуэльскі апазіцыянер не атрымае мандату нават у сельсавет».

Мясцовы актывіст Аляксей Паўлоўскі сабраў тры дзясяткі подпісаў з прапановай уладам Беларусі і Венесуэлы «дапамагчы адзін аднаму»:

- Гэта ж нашы браты, вы што! Яны нас выратоўвалі нафтай, а Беларусь узводзіла ў пампасах і джунглях Венесуэлы заводы, жыллё, нафтавыя вышкі. Але праз інтрыгі ворагаў у нашых краін узніклі новыя праблемы. У Венесуэле - з масавымі мітынгамі, перавыбарамі прэзідэнта і двоеўладдзе, а ў Беларусі - з забеспячэннем сродкамі індывідуальнай абароны працаўнікоў сельскай гаспадаркі, - распавёў mspring.online Паўлоўскі.

У звароце ён прапанаваў свой план ўзаемадапамогі:

«Беларусь накіроўвае ў Венесуэлу ў якасці кансультантаў правядзення сумленных і элегантных выбараў мірны дэсант беларускіх спецыялістаў - старшыняў акруговых і ўчастковых выбарчых камісій на чале з кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Гарантуем, што з іх дапамогай ніводны венесуэльскі апазіцыянер не атрымае мандату нават у сельсавет», - напісаў Паўлоўскі.

У сваю чаргу ад венесуэльскага боку актывіст чакае «танкер з нафтай і спецвопраткай».

- Іх калгаснікам зімовая, ды і сезонная спецвопратка ні да чаго, а ў нас холадна і нашым калгаснікам сродкі індывідуальнай абароны не заўсёды выдаюць, - з сумам рэзюмаваў Аляксей.

З ягоных слоў, зварот, пад якім за гадзіну падпісала трыццаць магілёўцаў, з'яўляецца, у першую чаргу, рэакцыяй на тыя фальсыфікацыі, што адбываюцца на беларускіх «выбарах».

Актывіст збіраецца накіраваць дакумент у амбасаду Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў адміністрацыю беларускага дыктатара.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках