19 красавiка 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У АПЕК адмовіліся выступіць у абарону Мадура

Reuters: У АПЕК адмовіліся выступіць у абарону Мадура
ФОТА З САЙТА UKRAINE.WEB2UA.COM

У картэлі заявілі, што іх цікавіць толькі нафтавая палітыка.

Арганізацыя краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) адмовілася выступіць у абарону венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура, які звярнуўся з просьбай падтрымаць Каракас. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. У АПЕК заявілі, што іх цікавіць толькі нафтавая палітыка.

Агенцтва піша, што просьба Мадура была выкладзена ў лісце да генеральнага сакратара АПЕК Махамеда Баркінда ад 29 студзеня.

«Наша краіна спадзяецца на салідарнасць і поўную падтрымку краін - сябраў АПЕК і рады міністраў [арганізацыі] у барацьбе, якую мы вядзём супраць незаконнага і адвольнага ўмяшання ЗША ва ўнутраныя справы Венесуэлы», - пісаў Мадура.

Ён падкрэсліваў, што неабходна «сумесна асудзіць бессаромнае пазбаўленне найважнейшых актываў аднаго з сябраў АПЕК». Мадура паказваў, што ўздзеянне ЗША на Венесуэлу можа аказаць уплыў і на сусветны энэргетычны рынак, а таксама выклікаць рызыкі для краін - сябраў АПЕК.

Ліст Мадура да Баркінда накіраваны на фоне крызісу ў Венесуэле. Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо 23 студзеня абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны замест Мадура.

Праўленне Гуайдо ўжо прызналі больш за 40 краін: ЗША, сябры Еўразвязу, а таксама значная частка краін Лацінскай Амерыкі. У падтрымку Мадура выступілі Расея, Кітай, Турцыя, Куба і Балівія. Крыніцы Bloomberg паведамлялі, зрэшты, пра сумневы Крамля ў тым, што Мадура зможа ўтрымаць уладу ў рэспубліцы праз «катастрафічны стан эканомікі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках