23 красавiка 2024, aўторак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы сябар «Стаўбцоўскага хлопца з нажом»: Шмат хто ведаў, што ён п'е і паліць

Былы сябар «Стаўбцоўскага хлопца з нажом»: Шмат хто ведаў, што ён п'е і паліць
ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ

Са слоў былога сябра забойцы, «ніхто не чакаў, што ён такое зробіць».

Арцём - былы сябар Вадзіма, якога падазраюць у забойстве настаўніцы і вучня школы №2 у Стоўбцах. Ён распавёў, што той быў ціхім хлопчыкам, ніхто не чакаў ад яго такога, паведамляе euroradio.by.

«Раней былі найлепшымі сябрамі, але апошнія гады паўтара-два практычна не размаўлялі. Ён быў ціхі, спакойны хлопчык, не хуліган. Шмат хто ведаў, што ён п'е і паліць. Вучыўся ён раней нармальна, нават хтосьці казаў, што ён быў выдатнікам. А потым пасля класа дзявятага, у яго ацэнкі пагоршыліся. Ніхто не чакаў, што ён такое зробіць. Усе ў шоку».

Здарэнне адбылося раніцай падчас першага ўрока на трэцім паверсе школы. Арцём у той час быў на другім паверсе ў фізкультурнай зале:

«У нас быў урок фізкультуры. Мы гулялі. І тут нам настаўніца кажа: ідзіце ў распранальню, сядзіце там. Там прабылі блізу гадзіны. Потым яны ўжо нам распавялі. Мы былі на другім паверсе, а ўсё гэта адбылося на трэцім. Ва ўсіх быў шок, ніхто не мог паверыць, што гэта здарылася».

«Гэта ўсё праз ацэнкі»

Загінулая настаўніца гісторыі Марына Пархімовіч была сярод лепшых, рыхтавала алімпіяднікаў. Вучні і калегі са школы пра яе вельмі добра адгукаліся:

«Настаўніца [загінулая] вяла ў нас гісторыю і грамадазнаўства. Яна была адной з найлепшых у Стоўбцах. Маё асабістае меркаванне: гэта ўсё праз ацэнкі. Па вучобе ён з'ехаў, і, можа, яму не падабалася гэта. А тыя двое параненых - гэта аднакласнікі. Яны ўсталі перад ім, пачалі яму казаць: што ты зрабіў, што ты нарабіў, і ён іх параніў. Потым ён яшчэ хлопчыка забіў. ён бег па калідоры, забег у клас, і першага, на каго трапіў, забіў».

Раніцай 11 лютага а 8 раніцы вучань Стаўбцоўскай сярэдняй школы №2 нанёс нажавыя раненні настаўніцы і траім школьнікам. Жанчына і адзін з падлеткаў ад атрыманых пашкоджанняў памерлі. Двое астатніх былі шпіталізаваныя.

Хлопец паспрабаваў збегчы. Але яго ў выніку буйнамаштабнай аперацыі затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАП.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

🛑ДВОЙНОЕ УБИЙСТВО В ШКОЛЕ В СТОЛБЦАХ . 🔹Предварительно установлено, что 15-летний подросток пришел в школу, оставил в кабинете рюкзак и вышел. Спустя некоторое время вернулся и ударил ножом 50-летнюю учительницу, а затем вступившихся за нее двух одноклассников. Женщина скончалась на месте, подростки в возрасте 15 и 16 лет госпитализированы. Позже подозреваемый вышел из класса и зашел в другой кабинет, где причинил ножевое ранение 11-класснику, который скончался. 🔹Возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 139 (убийство) Уголовного кодекса. 🔹Председатель Следственного комитета Иван Носкевич координирует работу следственно-оперативной группы. Также он встретился с учащимися и работниками школы. Расследование уголовного дела взято им на личный контроль.

Публикация от Следственный комитет Беларуси (@sledcomrb)

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках