25 красавiка 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Януковіч мог стаць верхаводам тэрарыстаў на Данбасе

3
NYT: Януковіч мог стаць верхаводам тэрарыстаў на Данбасе
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ

Манафорт і Кілімнік хацелі зрабіць Януковіча «лідарам» бандфармаванняў на ўсходзе Украіны.

Стэнаграма пасяджэння суда ў справе Манафорта сведчыць аб тым, што амерыканскі паліттэхнолаг і яго саўдзельнік Канстанцін Кілімнік спрабавалі дамовіцца з уладамі ЗША аб скасаванні санкцый супраць РФ, і нават больш за тое - апошні хацеў зрабіць Януковіча «лідарам» прарасейскіх бандфармаванняў на Данбасе. Пра гэта піша The New York Times (пераклад - liga.net).

Паводле звестак NYT, Манафорт і Кілімнік у 2014 годзе падрабязна абмяркоўвалі план па заканчэнні «канфлікту», пачатага Расеяй пасля ўварвання ва Украіну.

Кілімнік тады прадстаўляў інтарэсы РФ і прапаноўваў зняць з Расеі санкцыі. Таксама ён планаваў зрабіць Януковіча «лідарам» тэрарыстычных фармаванняў на ўсходзе Украіны.

Роля ж самага Манафорта заключалася ў данясенні пазіцыі Расеі да ўладаў ЗША.

Таксама паведамляецца, што «калегі» неаднаразова абмяркоўвалі так званы «мірны план» на Украіне, прапанаваны яшчэ ў 2016-м.

Паводле звестак Праекта, дзейнасць Кілімніка фінансавалася на грошы расейскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі.

Акрамя таго, яшчэ да 2005 года Кілімнік «аказваў паслугі» Януковічу. Прыблізна ў той жа час Кілімнік і пачаў супрацоўніцтва з Манафортам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках