25 красавiка 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры, якія загарэліся ля берагоў Крыма ў студзені, дагэтуль не патушаныя

7
Танкеры, якія загарэліся ля берагоў Крыма ў студзені, дагэтуль не патушаныя
ФОТА: DPA

Пажар на суднах, якія перавозілі звадкаваны газ, працягваецца ўжо 22 дні.

Танкеры Candy і Maestro са звадкаваным газам, якія загарэліся ў Чорным моры 21 студзеня, дагэтуль не патушаныя. Пра гэта 11 лютага паведаміў «Интерфакс» са спасылкай на словы прэс-сакратара Расмаррэчфлота.

Судны гараць ужо 22 дні. Спікер ведамства расказаў выданню, што марскі буксір «Меркурый» па чарзе арашае судны, але на адным з танкераў застаецца яшчэ чатыры ачагі гарэння, на другім - два.

Прадстаўнік Расмаррэчфлота не стаў прагназаваць, калі спыніцца пажар. З ягоных слоў, гэта можа працягвацца «тыдзень-два», пакуль не выгарыць паліва.

21 студзеня на адным з суднаў у раёне Керчанскай пратокі адбыўся выбух, затым пачаўся пажар. Полымя перакінулася на іншае судна. На борце суднаў Candy і Maestro знаходзілася 32 грамадзяніны Турцыі і Індыі. 12 з іх выратавалі, цела 10 знайшлі, астатнія прапалі без вестак.

Пажар, як мяркуецца, пачаўся падчас перапампоўкі паліва.

У Міністэрстве пытання часова акупаваных тэрыторый Украіны са спасылкай на звесткі офіса кантролю за замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША паведамілі, што судны Maestro і Candy з 2016 года былі задзейнічаныя ў незаконных пастаўках газу ў Сірыю. У ведамстве падкрэслілі, што на абодвух суднах была адключаная сістэма ідэнтыфікацыі.

Раніцай 22 студзеня выратавальную аперацыю завяршылі, бо знайсці тых, хто выжыў надзеі не засталося.

Следчы камітэт Расеі кваліфікаваў гібель людзей у выніку пажару на двух суднах у раёне Керчанскай пратокі як прычыненне смерці праз неасцярожнасць.

25 студзеня за бальніцу ў акупаванай Керчы выпісалі 12 выратаваных маракоў. Паводле інфармацыі «Міністэрства аховы здароўя» Крыма, іх стан здавальняючы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках