29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампея: ЗША павінны быць больш уцягнутыя ў справы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

3
Пампея: ЗША павінны быць больш уцягнутыя ў справы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
Майк Пампея

Дзяржсакратар ЗША заявіў пра гэта падчас візіту ў Вугоршчыну.

Злучаныя Штаты не павінны дазваляць расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну «сеяць варожасць сярод сяброў і (у шэрагах) NATO», - заявіў у панядзелак дзяржсакратар ЗША Майк Пампея.

Выступаючы ў Будапешце, кіраўнік Дзярждэпартамента таксама падкрэсліў, што ЗША павінны быць больш уцягнутыя ў справы рэгіёну (Цэнтральнай Еўропы), паведамляе «Голос Америки».

Як адзначыў раней высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі ЗША, мэта паездкі Пампея ў Вугоршчыну, Славакію і Польшчу - паспрабаваць кампенсаваць недахоп актыўнасці з боку ЗША ў працы з краінамі Цэнтральнай Еўропы, які адкрыў дзверы для ўзмацнення ўплыву Расеі і Кітая ў рэгіёне.

«Нашы дыпламатычныя кантакты накіраваныя на тое, каб канкураваць за пазітыўны ўплыў і паказаць нашым хаўруснікам у рэгіёне, што ЗША падтрымліваюць іх і праяўляюць цікавасць да іх, каб даць альтэрнатыву Кітаю і Расеі», - дадаў ён.

Раней адзначалася таксама, што ў задачу Пампея ўваходзіць таксама выказаць занепакоенасць з нагоды сувязяў Вугоршчыны з Масквой у сферы энэргетыкі і заклікаць афіцыйны Будапешт не падтрымліваць праект будаўніцтва газаправода «Турэцкая плынь», які з'яўляецца часткай планаў Крамля дастаўкі расейскага газу ў Еўропу ў абыход Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках