24 траўня 2019, Пятніца, 23:40
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Фотафакт: За ноч Менск стаў рэвалюцыйным горадам

11

Жыхарам сталіцы нагадалі пра права на рэвалюцыю.

Уначы ў людных месцах Менска з'явіліся налепкі са слоганам «Рэвалюцыя», паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«Добрай раніцы, Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні, праілюстраваным рэвалюцыйнымі плакатамі.

Нагадаем, што французская «Дэкларацыі правоў і свабод чалавека і грамадзяніна» 1793 года, пакладзеная ў аснову большасці еўрапейскіх і амерыканскай Канстытуцыі, сцвярджае права народа на супраціў тыраніі: «Калі ўрад парушае правы народа, паўстанне для народа і для кожнай яго часткі ёсць яго Свяшчэннае права і неадкладны абавязак».