20 красавiка 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта за $30: як абрынецца эканоміка Расеі

3
Нафта за $30: як абрынецца эканоміка Расеі

Амерыцы значна прасцей пераступіць парог рэнтабельнасці здабычы нафты.

Сёння Амерыка можа знізіць сусветны кошт нафту да трыццаці даляраў за барэль. Нафтаздабывальная прамысловасць Расеі гэтага проста не вытрымае.

Такое меркаванне ў эфіры ObozTV выказаў экспэрт у галіне нафтапрадуктаў Леанід Касянчук. Паводле ягоных слоў, нядаўняя актывізацыя ЗША на сусветным рынку нафтапрадуктаў можа прычыніць сур'ёзную шкоду эканоміцы Расейскай Федэрацыі. Прычына ў тым, што Амерыцы значна прасцей пераступіць парог рэнтабельнасці здабычы нафты.

"Трамп сказаў: мы павінны пераарыентаваць нашу эканоміку на уласную вытворчасць. Такім чынам было разведанае Пермскае радовішча, там было прасвідравана 144 свідравіны, і такім чынам ЗША з самых вялікіх імпарцёраў ператварыліся ў найбуйнейшых экспарцёраў", - патлумачыў Касянчук.

Ён падкрэсліў, што яшчэ некалькі гадоў таму кошт 70 даляраў за барэль уважаўся за мяжу, за якой ідзе нерэнтабельнасць здабычы. Цяпер жа сур'ёзна абмяркоўваецца патэнцыйны кошт усяго на трыццаць даляраў.

"ЗША хочуць заняць вольную нішу. Напрыклад, калі Сірыя і Амерыка могуць сябе адчуваць даволі камфортна нават пры кошце трыццаць даляраў за барэль і менш, то РФ ужо не здолее, бо там верхнія пласты ўжо выпрацаваны і нафту трэба здабываць з усё большай глыбіні, а гэта зусім іншая эканоміка", - рэзюмаваў экспэрт.

На сённяшні дзень нервовасць на рынку нафты захоўваецца. Са слоў экспэртаў, яна звязана з сігналамі паслаблення эканамічнага ўздыму ў Кітаі і пагаршэннем перспектыў сусветнай эканомікі агулам, а таксама з ростам запасаў у ЗША. Расея ж пад ціскам Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты пагадзілася скараціць здабычу "чорнага золата" прыкладна на 3%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках