З гомельскіх вуліц перасталі вывозіць снег - няма грошай
18- 12.02.2019, 11:26
- 14,624
Улады адказалі на скаргу: «Раставанне снегу носіць сезонны характар».
У тэлефонную прыёмную Гомельскага гарвыканкама "142" паступілі скаргі на тое, што з вуліц не вывозяць снег. Высветлілася, улады ў курсе праблемы, піша kp.by.
- Снег пачаў раставаць, заліваючы ходнікі. Хадзіць па лужынах немагчыма. Гэта тычыцца і пешаходных пераходаў - залітыя вадой ад расталага снегу, - напісалі гомельцы.
На гэтае паведамленне ад 1 лютага гарвыканкам апублікаваў афіцыйны адказ 7 лютага:
- У сувязі з абмежаванымі фінансавымі сродкамі ўгарадскім бюджэце на ўтрыманне аб'ектаў вонкавага добраўпарадкавання адміністрацыі раёнаў Гомеля цяпер вываз снегу з ходнікаў не прапануюць. Раставанне снегу носіць сезонны характар, сцёк талых вод ажыццяўляецца ўздоўж бардзюрнай часткі дарогі з наступным скідам у сетку ліўневай каналізацыі.
На яшчэ адно пытанне аб тым, калі будзе вывезены снег з ходнікаў Гомеля, гарвыканкам адказаў аналагічна, дадаўшы:
- У студзені гэтага года праведзены вываз снегу з эстакад на вуліцы Ільіча, праспекце Касманаўтаў, вуліцы Хатаевіча, а таксама ачышчаныя праходы да эстакады «15 км» на вуліцы Савецкай.