29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Амерыканскі знішчальнік перахапіў расейскі супрацьлодкавы самалёт

6
Відэафакт: Амерыканскі знішчальнік перахапіў расейскі супрацьлодкавы самалёт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Самалёт РФ адагналі ад флагмана шостага аператыўнага флоту ВМС ЗША.

Відэа перахопу супрацьлодкавага самалёта Ту-142МК «Аляксандр Мажайскі» амерыканскім знішчальнікам-бамбавіком F/A-18 Hornet было апублікаванае ў Twitter. Гэта адбылося падчас вучэнняў Trident Juncture 2018, але ролік з'явіўся ў Сеціве нядаўна.

Тады супрацьлодкавы самалёт ВМФ Расеі Ту-142МК «Аляксандр Мажайскі» на нізкай вышыні праляцеў недалёка ад флагмана шостага аператыўнага флоту амерыканскіх ВМС, штабнога карабля «Маўнт Уітні».

Самалёт супрацьлодкавай абароны Тую-142 распрацавалі ў СССР у 60-х гадах мінулага стагоддзя для барацьбы з найноўшымі падводнымі лодкамі магчымых супраціўнікаў. Самалёт усё яшчэ стаіць на ўзбраенні і неаднаразова мадэрнізаваўся. СМІ часта называюць Тую-142 забойцам падлодак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках