29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук: У 2014 годзе не я прыйшоў у палітыку, а палітыка прыйшла да мяне

3
Вакарчук: У 2014 годзе не я прыйшоў у палітыку, а палітыка прыйшла да мяне
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

Лідар украінскага гурта «Акіян Эльзы» распавёў аб сваёй прысутнасці ў прэзідэнцкіх рэйтынгах.

Святаслаў Вакарчук заявіў у інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы LB.ua Соні Кошкінай, апублікаваным 11 лютага на канале KishkiNa ў YouTube, што не мае дачынення да сацыялагічных апытанняў, якія паказвалі ягоны высокі прэзідэнцкі рэйтынг, паведамляе «Гордан».

На пытанне, як ён паставіўся да таго, што ўбачыў сваё імя ў сацапытаннях, Вакарчук адказаў: «Пакуль гэта не стала ўплываць на маё паўсядзённае жыццё, я наогул пра гэта не думаў».

«Мне здаецца, у 2014 годзе не я прыйшоў у палітыку, а палітыка прыйшла да мяне. Але мяне гэта не здзівіла, таму я спакойна на гэта глядзеў. Безумоўна, калі ты бачыш давер людзей, падтрымку людзей, якія бачаць твае магчымасці нешта зрабіць, ты пра гэта, зразумела, задумваешся, стараешся аналізаваць, стараешся думаць. І я адказны чалавек, я прыняў адказную пастанову... А калі ёсць адказная пастанова, то так ці інакш вялікая мэта будзе дасягнутая», - заявіў Вакарчук.

У студзені 2019 года Вакарчук паведаміў, што расчараваны цяперашнім станам ўкраінскай палітыкі і хоча прывесці туды як мага больш новых асоб. «Я ў справе. Вы даведаецеся больш найбліжэйшым часам», - адзначыў Вакарчук. Спявак дадаў, што «ўлада яго не хвалюе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках