9 снежня 2019, панядзелак, 18:06
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новых паслоў у Гішпаніі ды Польшчы

4
Лукашэнка прызначыў новых паслоў у Гішпаніі ды Польшчы
УЛАДЗІМІР ЧУШАЎ (ЗЛЕВА) І ПАВЕЛ ПУСТАВЫ
ФОТА: БЕЛТА

Дыктатар правёў перастаноўкі ў дыпламатычнай службе.

Лукашэнка сёння прызначыў новых паслоў, паведамляе БелТА.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Каралеўстве Гішпанія і ў сумяшчальніцтве сталым прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі прызначаны Павел Пуставы.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы прызначаны Уладзімір Чушаў.

Акрамя таго, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына будзе таксама прадстаўляць інтарэсы краіны ў Славеніі, у АБСЕ.

Пашырана сфера адказнасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Вугоршчыне і ў сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Аляксандра Панамарова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Японіі Руслана Ясіна.

Першы прызначаны паслом у сумяшчальніцтве ў Харватыі, другі - у сумяшчальніцтве ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.