20 красавiка 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дыск знішчаны, падвеска пад пытаннем»

7
«Дыск знішчаны, падвеска пад пытаннем»

Інспектар ДАІ, які афармляў ДТЗ, сам ледзь не патрапіў у яміну.

Ледзь паспеў выйсці на аbw.by артыкул «Беларусы гнуць дыскі і ірвуць шыны ў ямах на платных трасах...», як з журналістамі звязаўся яшчэ адзін кіроўца, які не без наступстваў трапіў у яму на трасе М1.

«У тэму вашага артыкула аб ямах на платных дарогах... Блізу 19:00 у пятніцу на 495-м км трасы М1, у Крупскім раёне, побач з вёскай Дворышчам і АЗС, пры руху ў бок Менска патрапіў у яму. Вынік - дыск знішчаны, падвеска таксама пад пытаннем.

Са слоў інспектара, які афармляў ДТЗ, ён сам ледзь вывернуўся ад ямы, калі да мяне прыязджаў.

На М1 проста небяспечна ехаць. Кжо ў парадку рэчаў, што фуры едуць па левай паласе праз яміны ў правай і гэтым яшчэ і левую паласу дабіваюць. Калега з РФ прыязджаў у Менск у камандзіроўку, быў у шоку ён стану дарогі, на баку РФ дарога на парадак лепшая.

Я гэтай трасай ужо шэсць гадоў штотыдзень езджу, але ў такім жудасным стане яна ні разу не была».

Аляксей даслаў фота пашкоджанняў.

Нагадаем, яшчэ адзін кіроўца распавядаў, што трапіў у яму на 447-м кіламетры дарогі М1, у Барысаўскім раёне. Вынік - пашкоджанні двух колаў і дыскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках