28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў двух новых памочнікаў і намесніка кіраўніка спраў

7
Лукашэнка прызначыў двух новых памочнікаў і намесніка кіраўніка спраў
ВІТАЛЬ ПРЫМА

Дыктатар правёў шэраг кадравых перастановак.

У аўторак, 12 лютага, Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

Ён прызначыў двух сваіх памочнікаў. Віталь Прыма стаў памочнікам Лукашэнкі - інспектарам у горадзе Менску.

У 2012 годзе Віталя Прыму прызначылі паслом Беларусі ў Індыі (Шры-Ланцы, Непале і Бангладэш па сумяшчальніцтве).

Анатоль Маркевіч прызначаны памочнікам Лукашэнкі - інспектарам Берасцейскай вобласці.

Анатоль Маркевіч да гэтага з'яўляўся старшынём Навагрудскага райвыканкама.

За час працы ў Наваградку запомніўся тым, што ініцыяваў у 2018 годзе малебен аб дажджы. Тады ў наваградскі сабор сабралася ўся раённая вертыкаль, паведамляе nn.by.

А калі паўстала ініцыятыва прысвоіць адной з вуліц у Наваградку імя амерыканскага навукоўца, мясцовага ўраджэнца Барыса Кіта, «Навагрудскі райвыканкам палічыў гэта немэтазгодным». Адказ быў падпісаны Анатолем Маркевічам.

Лукашэнка таксама прызначыў Андрэя Свірыдава намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі. Раней Андрэй Свірыдаў працаваў старшынём камітэта эканомікі Гарадзенскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках