24 красавiка 2024, Серада, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Трагедыя ў Стоўбцах - гэта толькі верхавіна айсберга

«Баста!»: Трагедыя ў Стоўбцах - гэта толькі верхавіна айсберга
ФОТА: АКСАНА МАНЧУК/ТАСС

На супрацоўнікаў беларускай сістэмы адукацыі ўскладзеная вялізная колькасць функцый, неўласцівых іх калегам.

Учорашняя трагедыя ў Стоўбцах шакавала Беларусь. Матывы і прычыны, якія прымусілі звычайнага вучня 10 класа пайсці на забойства, не вядомыя. Следчы камітэт пакуль маўчыць, паведамляе «Баста!».

Крыху больш за два гады таму нешта такое ледзь не здарылася ў менскім ўніверсітэце МІПСА. Адзін з першакурснікаў прыйшоў на заняткі з бензапілой, але не змог завесці яе і праз пару дзён, 8 кастрычніка 2016 года, учыніў напад у гандлёвым цэнтры «Еўропа».

Раней з такімі злачынствамі, учыненымі непаўналетнімі, Беларусь не сутыкалася.

У большасці школ і ва ўсіх ВНУ Беларусі ёсць пасада псіхолага. Сярод іх задач - вывучэнне асаблівасцяў выкладчыкаў і навучэнцаў, іх сацыяльнага статусу, асаблівасцяў міжасобасных стасункаў, падрабязная псіхалагічная характарыстыка асобы, складанне псіхалагічных пашпартоў, якія дазваляюць ажыццяўляць карэкцыйныя псіхатэрапеўтычныя мерапрыемствы, маральна-валявое выхаванне навучэнцаў, фармаванне ў іх пэўных асобасных якасцяў, уздзеянне на сацыяльны статус паўсюднаю, арганізацыю адэкватных міжасобасных стасункаў у калектывах і групах.

Праца школьнага псіхолага вельмі адказная, яна патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі і часу. Але на супрацоўнікаў беларускай сістэмы адукацыі ўскладзеная вялізная колькасць функцый, неўласцівых іх калегам з іншых краін. Фальсіфікацыя выбараў, ідэалагічная апрацоўка, загон у «лукамол», з нядаўняга часу яшчэ і пошук «дармаедаў».

Працоўны дзень - не гумовы. Праз «грамадскія нагрузкі» часу на выкананне сваіх непасрэдных абавязкаў у настаўнікаў няма. Магчыма, прычыну нетыповых для нашай краіны агрэсіўных паводзін школьнікаў і студэнтаў трэба шукаць і ў гэтым? Бо ўчорашняя трагедыя ў Стоўбцах - гэта толькі верхавіна айсберга. Прыкладаў нематываванай жорсткасці непаўналетніх - ад вандалізму на вуліцах да забойстваў жывёлін - больш, чым дастаткова.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках