Суседзі маці траіх дзяцей, якая павесілася: «Дзякуй» райвыканкаму
36- 12.02.2019, 20:06
- 45,383
Аднавяскоўцы і суседзі загінулай на камеру распавялі пра тое, як жыла жанчына і якая вакол яе была атмасфера.
Аўтар праекта «Рудабельская паказуха» блогер з гарадскога пасёлка Акцябрскі, што на Гомельшчыне, Андрэй Павук з'ездзіў у вёску Буда. Нагадаем, там 5-га лютага павесілася 32-гадовая маці траіх дзяцей.
Аднавяскоўцы і суседзі загінулай на камеру распавялі пра тое, як жыла жанчына і якая вакол яе была атмасфера.
З іх слоў, жанчына мела асаблівасці развіцця. Будучы добра дарослай, у многіх пытаннях магла весці сябе «як у шэсць гадоў». У сувязі з гэтым ёй была патрэбна пастаянная дапамога. Так, адна з вясковак распавядае, што неаднаразова прасіла кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства даць суседцы працу вартаўніком - якая была б ёй па плячы. Аднак кіраўніцтва ўперлася, таму што ў гаспадарцы патрэбныя былі даяркі, і яе прынялі менавіта на гэтую пасаду. Разам з тым, спраўляцца з апаратам даення загінулай было нашмат складаней, што прыводзіла да эксцэсаў на працы, паведамляе gomel.today.
Са слоў аднавяскоўцаў, сацапека прыязджала ў сям'ю ледзь не кожны тыдзень, пастаянна прыстрашваючы забраць дзяцей. Пры гэтым у віну ставіліся нават самыя дробныя недахопы. У той жа час адзін з мужчын расказаў, што сям'я, нягледзячы на асаблівасці маці, выглядала цалкам нармальнай: чыста, прыбрана, яна працавала, муж працаваў на ферме, скандалаў або лаянкі не было.
У канцы сюжэту блогер спытаў суразмоўцаў, ці жадаюць яны штосьці ў сувязі з гэтым выпадкам сказаць мясцовай улады.
- Дзякуй хочам сказаць. Загналі ў труну, - не пасаромеліся сказаць на камеру людзі.
Падрабязнасці - у відэа.