16 красавiка 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Спартоўка здзівіла сеціва нерэальнай шукай з крэслам

2
Відэафакт: Спартоўка здзівіла сеціва нерэальнай шукай з крэслам
ФОТА: INSTAGRAM/SOFYA_YOKOYAMA

Ролік хутка набірае папулярнасць.

Карыстальнік Reddit з нікнэймам RespectMyAuthoriteh выклаў відэа пад назвай "Падлога - гэта лава. Фінальны бос", якое хутка паднялося ў топ гэтага рэсурсу. На роліку паказана, як дзяўчына спрабуе пралезці пад крэслам і зноў на яго сесці, не крануўшыся падлогі, піша segodnya.ua.

Экспэрэментатарку клічуць Сафія Ёкаяма - яна чалец нацыянальнай каманды Швайцарыі ў скалалажанні. Сафія часта выкладвае фота і відэа з трэніровак на сваёй старонцы ў Instagram.

"Файна", "Так, адразу відаць, што ў дзяўчыны талент", "Смешна", "Не ведала, што так наогул можна", - пішуць карыстальнікі сеціва. Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што спартоўцы варта ўзяць удзел у адным з вядомых талент-шоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках