17 красавiка 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні жыхароў Стоўбцаў прыйшлі развітацца з загінулымі ў школе

Сотні жыхароў Стоўбцаў прыйшлі развітацца з загінулымі ў школе
Фота: «Радыё Свабода»

Сярод іх шмат старшакласнікаў сярэдняй школы №2.

13 лютага ў Стоўбцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы №2 Марыю Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., якіх 11 лютага забіў нажом вучань 10 класа Вадзім М., паведамляе «Радыё Свабода».

Развітацца з Марыяй Пархімовіч да яе дома прыйшлі некалькі соцень чалавек. Дарога, па якой ідзе працэсія з труной, перацятая міліцыяй.

А 10 гадзіне каля паўсотні старшакласнікаў выйшлі з сярэдняй школы № 2 да дома загінулай настаўніцы Марыі Пархімовіч у Стоўбцах.

Марыю Пархімовіч пасля адпявання а 12 гадзіне ў царкве пахаваюць на могілках роднай для яе вёсцы Шашкі.

Вучня Аляксандра Р. пасля адпявання ў Стаўбцоўскай царкве а 12 гадзін, пахаваюць на Стаўбцоўскіх могілках.

Нагадаем, 11 лютага ў Стаўбцоўскай сярэдняй школе №2 вучань 10 класа Вадзім М. напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.

50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 класа загінулі, двух аднакласнікаў шпіталізавалі з ранамі.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу за забойства двух і больш чалавек. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках