28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрымалі міліцыянта з 30 грамамі псіхатропаў

У Віцебску затрымалі міліцыянта з 30 грамамі псіхатропаў

Ён працаваў у Шклоўскім РАУС.

Інтэрнэт-карыстальнік паведаміў блогеру NEXTA аб затрыманні оперупаўнаважанага Шклоўскага РАУС з 29,9 грамамі псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца "Белсат" у органах МУС. Міліцыянта затрымалі 10 лютага.

Управа Следчага камітэта Віцебскай вобласці пакуль не пракаментавала факт затрымання. Прэс-сакратар Віцебскага УСК не адказвае на званкі.

Нагадаем, у чэрвені 2017 года Вярхоўны суд паставіў кропку ў гучнай крымінальнай справе аб абарачэнні псіхатропных рэчываў. Сярод 17 фігурантаў выявіліся работнікі КДБ, а таксама работнік адной з упраў ГУБАЗіК МУС Менску.

Першапачаткова ўсе трое атрымалі тэрміны ад 14 да 15 гадоў. Але пазней прысуд абскардзілі ў Вярхоўным судзе, з абвінавачання выключылі шэраг эпізодаў пра наркотыкі і тэрміны скарацілі да 8-9 гадоў. У лютым 2019-га стала вядома, што адзін з фігурантаў справы ўжо выйшаў на волю.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках