28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: У тройцы лідараў прэзідэнцкай гонкі ва Украіне адбыліся змены

75
Апытанне: У тройцы лідараў прэзідэнцкай гонкі ва Украіне адбыліся змены
Фота: obozrevatel.com

Парашэнка пацясніў Цімашэнку з другога месца, а Зяленскі ўмацаваў пазіцыі.

Лідарам прэзідэнцкага рэйтынгу застаецца Уладзімір Зяленскі, які прадаўжае ўмацоўваць свае пазіцыі, паведамляе unian.net.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання амерыканскага агенцтва Greenberg Quinlan Rosner Research, апублікаваныя ў тэлеграм-канале нардэпа Сяргея Лешчанкі «ЛЕШЧАНКА ТУТ». Паводле апытанняў, за Уладзіміра Зяленскага гатовыя аддаць свае галасы 28% выбарцаў. На другое месца выйшаў Пятро Парашэнка з 18 адсоткамі, на трэцім - Юлія Цімашэнка - у яе 15%.

Апытанне было праведзенае 1-7 лютага метадам тэлефоннага інтэрв'ю, у ім узялі ўдзел 1759 чалавек. «Палявую працу зрабіла агенцтва Info Sapiens - былое GfK», - сказана ў паведамленні. «Акрамя таго, найбліжэйшым часам плануецца публікацыя іншага даследавання, згодна з якім у Зяленскага амаль 27%. Там таксама Парашэнка апярэдзіў Цімашэнку», - гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках