19 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 аўтамабіляў для пажылых кіроўцаў

10
Топ-5 аўтамабіляў для пажылых кіроўцаў
ФОТА З САЙТА INTERFAX.BY

Найлепшым для пажылых кіроўцаў названы Subaru Forester.

Пажылым кіроўцам не трэба ездзіць кожны дзень на працу, але ім неабходны аўтамабіль, які можа забяспечыць камфорт у доўгай паездцы, у якім можна зручна размясціць дзіцячыя аўтакрэслы ў той час, калі даглядаеш за ўнукамі, і ў першую чаргу - бяспечны, просты ў эксплуатацыі і такі, у які лёгка садзіцца і з якога лёгка выбірацца, паведамляе interfax.by.

«На жаль, многія сучасныя аўтамабілі маюць досыць нізкі профіль, праз чаго пажылым кіроўцам нялёгка залазіць за стырно і выбірацца ў канцы паездкі, - адзначыла дырэктарка цэнтра аўтамабільных тэстаў некамерцыйнай арганізацыі Consumer Reports Джэніфер Стокбургер. - Акрамя таго, сэнсарнае кіраванне, якое ўстанаўліваецца на многія з іх, можа быць заблытаным для аўтамабілістаў любога ўзросту, тым больш - для тых, хто не належыць да «лічбавага пакалення».

Зыходзячы з гэтага экспэрты адабралі аўтамабілі са зручнай вышынёй пасадкі, простым кіраваннем, прасторным і добра гукаізаляваным салонам, камфортнымі наладамі, годнымі характарыстыкамі бяспекі (між іншым, наяўнасцю сістэм FCW і AEB), добрай агляднасцю - і прапанавалі топ-5 мадэляў, што падыходзяць для пажылых аўтамабілістаў.

На пятае месца спецыялісты паставілі Honda CR-V. Сярод галоўных вартасцяў гэтага аўто - прасторнае багажнае аддзяленне, шырокія праёмы дзвярэй і добры набор опцый.

Subaru Outback прадэманстраваў прастату ўваходу і выхаду ў салон, а таксама можа пахваліцца AWD у «базе».

Kia Sorento пахвалілі за трэці шэраг крэслаў, што лёгка складваецца пры неабходнасці, зручнасць крэслаў для кіроўцы і пасажыраў, камфорт у паездцы і прастату кіравання.

Hyundai Santa Fe ганаравалася другім месцам у рэйтынгу за прадуманы ўмяшчальны інтэр'ер, зручныя крэслы, зручнае кіраванне, добрую шумаізаляцыю і FCW, AEB і BSW у спісе стандартнага абсталявання.

Найлепшым для пажылых кіроўцаў названы Subaru Forester. У арсенале яго добрых якасцяў - прастата доступу ў салон (экспэрты адзначылі, што гэта робіць яго выдатным варыянтам таксама ў якасці сямейнага аўто), зручнае кіраванне, узорная агляднасць і добры ўзровень абсталявання.

Акрамя названай пяцёркі, спецыялісты рэкамендуюць прыгледзецца да Subaru Ascent, Toyota Sienna, Infiniti Q70, Hyundai Sonata і Mazda CX-5.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках