28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Жукоўскі: Улады адарваліся ад рэальнасці

Кастусь Жукоўскі: Улады адарваліся ад рэальнасці
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Прадаўжаецца пераслед гомельскага журналіста, які з'ехаў у эміграцыю.

Са слоў незалежнага журналіста з Гомеля Канстанціна Жукоўскага, які знайшоў прытулак у адной з еўрапейскіх краін, ужо некалькі разоў з ім спрабаваў звязацца судовы выканаўца, нягледзячы на аплачаныя штрафы паводле ранейшых адміністрацыйных спраў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кастусь Жукоўскі мяркуе, што ўлады не забываюць яго, бо ён плануе апублікаваць звесткі аб карупцыі чыноўнікаў і прававым беззаконні.

- Улада не спыніла пераслед, хоць я і з'ехаў, карыстаючыся тым, што не магу аплаціць штраф, або пацвердзіць, што ён выплачаны, хоць ён сапраўды выплачаны. Магчыма, спрабуюць выбавіць мяне ў Беларусь. Шлюць мне рознае, хочуць даведацца: дзе я і што я. Гэта проста вельмі дзіка выглядае. Гэта сведчыць, што яны адарваліся ад рэальнасці.

Акрамя візітаў судовага выканаўцы, Кастуся Жукоўскага апавясцілі аб тым, што на яго складзены чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкула 22.9 Кодэксу «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Журналіста плануюць судзіць у Лунінцы за сюжэт, які выходзіў на тэлеканале «Белсат» у канцы 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках