25 красавiка 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтоўка новых санкцыяў ЗША абрынула расейскі рубель да мінімуму за тры тыдні

Падрыхтоўка новых санкцыяў ЗША абрынула расейскі рубель да мінімуму за тры тыдні
Фота: Reuters

Найбольшы ўдар па фінансах РФ нанясе забарона на ўгоды з расейскай дзяржпазыкай.

Рубель зноў значна патаннеў на вячэрнім гандлі Маскоўскай біржы, пад капірку паўтараючы сцэнар, які разыграўся ў аўторак, паведамляе finanz.ru.

На навінах аб тым, што ў сенат ЗША будзе ўнесены новы законапраект аб жорсткіх санкцыях супраць Расеі за ўмяшанне ў выбары і агрэсію ва Украіне, на рынку пачалася маштабная скупка даляраў, што падняло курс амерыканскай валюты да максімуму за тры тыдні.

Буйныя пакупнікі з'явіліся на біржы блізу 21:42 мск, калі агенцтва Reuters паведаміла, што рэспубліканец Ліндсі Грэхэм і дэмакрат Боб Менендэс - аўтары закона аб «пякельных санкцыях» 2018 года - падрыхтавалі ўзмоцненую версію свайго дакумента, у якой патрабуюць увесці новыя жорсткія абмежаванні супраць банкаўскага сектара, рынку дзяржпазык, праектаў у вытворчасці звадкаванага прыроднага газу за межамі Расеі, а таксама фізічных асоб, якія «проста ці ўскосна спрыяюць карупцыйнай актыўнасці» прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

За 40 хвілін трэйдары скупілі на МасБіржы 375 млн даляраў, сабраўшы палову заявак на продаж амерыканскай валюты, якія на той момант былі зарэгістраваныя гандлёвай пляцоўкай.

У выніку курс даляра з 65,79 рубля (на 21:40 мск) падскочыў да адзнакі 66,52 - рэкорднай з 22 студзеня.

Еўра, які каштаваў 74,25 рубля, падняўся да 74,95 рубля, аформіўшы максімум з 8 лютага.

Менендэс, ключавы прадстаўнік дэмакратаў у сенацкім камітэце ў міжнародных стасунках, сказаў Reuters, што ўзмацненне эканамічнага ціску на Расею неабходнае ў якасці адказу на «гуманітарную катастрофу» ў Сірыі, дзе Крэмль падтрымлівае рэжым Башара Асада, а таксама агрэсію Масквы ў дачыненні да Украіны і «ўпартае грэбаванне агульнапрынятымі нормамі».

«Становіцца ўсё больш зразумелае: Масква будзе прадаўжаць у тым жа духу, пакуль не сустрэне сапраўды моцнага супраціву», - дадаў ён.

Грэхэм, які ўважаецца за хаўрусніка Дональда Трампа і прадстаўляе ў міжнародным камітэце рэспубліканцаў, заявіў, што мэта - «зламаць статус кво і ўвесці значныя санкцыі ды захады супраць пуцінскай Расеі». «Ён павінен спыніць умешвацца ў амерыканскі выбарчы працэс, спыніць кібератакі на амерыканскую інфраструктуру, прыбрацца з Украіны і скончыць са спробамі пасеяць хаос у Сірыі», - дадаў Грэхэм.

«Найбольш крытычнымі санкцыямі для рубля можа стаць забарона замежным інвестарам на куплю расейскай дзяржпазыкі, - кажа аналітык «Фрыдам Фінанс» Наста Саснова. - У гэтым выпадку можна чакаць падзення рубля да 70-75 за даляр».

Санкцыі супраць дзяржбанкаў з забаронай мець каррахункі ў ЗША і праводзіць аперацыі ў далярах могуць і зусім справакаваць новую рэцэсію, пісаў у жніўні галоўны эканаміст БКС Уладзімір Ціхаміраў.

Курс даляра падскочыць да 76 рублёў, эканоміка адновіць падзенне, ЦБ давядзецца падняць ключавую стаўку да 8,75% гадавых і, магчыма, «нават укараніць мяккі кантроль над рухам капіталу», пералічваў ён наступствы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках