25 красавiка 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа акадэміка Бялецкага стала ўдарам для Лукашэнкі?

26
Справа акадэміка Бялецкага стала ўдарам для Лукашэнкі?

Апальны медык быў у ліку тых, каго дыктатар называў сваімі дзецьмі.

Самы масціты фігурант «справы медыкаў» быў аблашчаны ўладай і рэгулярна дакладваў Лукашэнку аб поспехах. Ён быў у ліку тых, каго Лукашэнка называў сваімі дзецьмі, піша udf.by.

Галоўны пазаштатны траўматолаг Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Бялецкі быў набліжаны да першых асоб краіны, атрымаў нямала дывідэндаў за сваю, безумоўна, найважнейшую медыцынскую і навуковую дзейнасць, але ўсё адно не выстаяў перад спакусай у выглядзе хабараў - што ўжо прызнаў у судзе.

Фота: TUT.BY

Прэміі, званні, дапамога ўладаў

Лукашэнка ведаў Бялецкага як мінімум з 2008 года. Аляксандр Лукашэнка асабіста зазірнуў у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі, каб азнаёміцца з праведзенай мадэрнізацыяй. Дыктатар паабяцаў цэнтру і іншым лякарням падтрымку і запатрабаваў набываць толькі самае сучаснае абсталяванне.

Фота: president.gov.by

У 2010 годзе Бялецкі атрымаў званне Заслужанага дзеяча навукі Беларусі і быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй за працу «Распрацоўка і ўкараненне сучасных хірургічных тэхналогій лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў».

У 2014 годзе Бялецкага абралі чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук. Улады надавалі яму ўсялякую дапамогу, што пацвярджаецца словамі лекара.

«Вельмі важна, што мы заўсёды адчуваем падтрымку з боку Міністэрства аховы здароўя. Міністр Васіль Жарко замежныя камандзіроўкі спецыялістаў заахвочвае, але з трыма ўмовамі. Першае: у складзе дэлегацыі абавязкова павінны быць лекары з рэгіёнаў. Другое: нам трэба прывозіць і ўкараняць у краіне найлепшыя замежныя напрацоўкі. І трэцяе, самае важнае, - нарошчванне экспарту паслуг: мы ў стане і навучаць у сябе калег, і лячыць на сваёй базе пацыентаў з усяго свету» – казаў дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі некалькі гадоў таму.

Дыялог з першымі асобамі краіны

У апошнія гады Бялецкі быў адным з самых набліжаных лекараў да кіраўнікоў краіны. Тыя публічна давалі высокую ацэнку ягонай дзейнасці.

У 2014 годзе прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч пагутарыў з Бялецкім на з'ездзе траўматолагаў-артапедаў і заявіў, што ўзровень развіцця ў Беларусі гэтай сферы адпавядае сусветным стандартам.

Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by

Праз год Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў лекару дыплом чальца-карэспандэнта Акадэміі навук. Бялецкі распавёў дыктатару:

«Нас ведаюць у Еўропе, свеце. Мы ездзім на кангрэсы, становімся мадэратарамі, выступаем з трыбун, паказваем нашы распрацоўкі, аператыўныя ўмяшанні, дыягностыку. Трэба абавязкова нарошчваць тэмпы экспарту паслуг. Гэта жывая валюта, падвышэнне заробку, дабрабыт асобна ўзятага Рэспубліканскага навуковага цэнтра»

Дырэктар РНПЦ траўматалогіі быў сярод удзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу, а ў 2017 годзе на другім З'ездзе навукоўцаў сядзеў у першым шэрагу з Лукашэнкам і іншымі кіраўнікамі краіны.

ФОТА: СКРЫНШОТ З ВІДЭА «БЕЛАРУСЬ 1»

За некалькі месяцаў да затрымання КДБ Бялецкі зноў быў на прыёме ў Лукашэнкі: у Палацы Незалежнасці той уручыў яму дыплом акадэміка.

Фота: president.gov.by

Лукашэнка пранікнёна звярнуўся да Белецкага і іншых навукоўцаў:

«Таленавітых, здольных людзей мы ніколі не страцім у Беларусі... Мала таго, што вы дзеці мае, хоць некаторыя і мае равеснікі, але вы мае дзеці»

Відавочна, гэта быў не апошні раз, калі дырэктар РНПЦ траўматалогіі бачыўся з Лукашэнкам. Напярэдадні затрымання Бялецкі быў у складзе беларускай дэлегацыі, якая наведала Таджыкістан.

Што толькі падкрэслівала высокі статус лекара і ягоную набліжанасць да першых асоб краіны. Напэўна, яны звярталіся да вядомага траўматолага па медыцынскую дапамогу. Аўтарытэт Бялецкага быў такі, што ён мог патэлефанаваць памочніку прэзідэнта, каб дапамагчы знаёмым атрымаць беларускае грамадзянства - гэтая інфармацыя прагучала падчас суда.

Сяброўства з бізнэсоўцамі

Высокую ацэнку Бялецкі атрымліваў не толькі па лініі ўладаў. Дапамогу яму надавалі і моцныя гэтага свету з ліку вядомых бізнэсоўцаў.

Блізу дваццаці гадоў траўматолагу дапамагаў фінансава Аляксандр Шакуцін. 140 тысяч даляраў на куплю дома лекара пазычыў ураджэнец Беларусі і ўладальнік нафтаперапрацоўчага бізнэсу ў Саратаўскай вобласці Валерый Шумскі. Вядома, што дырэктар РНПЦ траўматалогіі быў блізка знаёмы з Юрыем Чыжом і Анатолем Капскім.

Акадэмік быў матэрыяльна забяспечаны: вядома пра дом у Ратамцы і выяўленыя КДБ блізу 500 тысячах даляраў у эквіваленце.

Абвінавачванні супраць акадэміка напэўна сталі вялікім расчараваннем для Лукашэнкі. Улады стварылі для яго паспяховай працы ўсе ўмовы, высока ацэньвалі траўматолага не толькі званнямі, але і матэрыяльна. У судзе Бяляцкі распавёў аб заробку: «У 2008-2009 годзе ў эквіваленце было блізу 3 тысяч даляраў на месяц.

Потым тысяча дзесьці...у залежнасці ад курсу». Відавочна, былі наверсе ў курсе і аб падтрымцы з боку набліжаных бізнэсоўцаў.

І, нягледзячы на ўсё гэта, вядомыя лекар і навуковец не змог пераадолець спакусы ў выглядзе адносна невялікіх хабараў у выглядзе 1-3 тысяч умоўных адзінак. Неўзабаве ў дачыненні да Бялецкага будзе вынесены прысуд.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках