19 красавiка 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартная інспекцыя два тыдні правярала ў Менску таксістаў

11
Транспартная інспекцыя два тыдні правярала ў Менску таксістаў
ФОТА З САЙТА KEESTAXIBEDRIJF.NL

Парушэнні - у 90% выпадкаў.

У працы пераважнай большасці аўтамабіляў-таксовак Менска, правераных транспартнай інспекцыяй, выяўлены парушэнні. За два тыдні было праверана 158 транспартных сродкаў. У 143 з іх выяўлены парушэнні. Часцей за ўсё гаворка ішла аб вонкавым і ўнутраным афармленні таксоўкі, у тым ліку адсутнасці ў салоне візітоўкі кіроўцы і інфармацыі пра тарыфы, жоўтай паласы на бакавой паверхні аўто, а таксама назвы перавозчыка, адрасы, уліковага нумара падаткаплацельшчыка, піша minsknews.by.

Сустракаліся і такія парушэнні, як несапраўднае пасведчанне кіроўцы або адсутнасць адзнакі аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду. У некаторых кіроўцаў не было даведкі аб навучанні на курсах кіроўцаў аўтамабіляў-таксі або іншых неабходных дакументаў, напрыклад абавязковай страхоўкі. У шэрагу правераных аўто меліся няспраўнасці, пры якіх наогул забароненая эксплуатацыя транспартнага сродку.

Пасля праверак складзена 26 актаў агляду тэхналагічнага характару, выдадзена 21 прадпісанне. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 50 чалавек на суму 617,5 руб.

- Амаль год прайшоў з моманту, калі быў прыняты закон, паводле якога не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі і можна выконваць перавозкі без афармлення дарожных лістоў, - адзначыў намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі Менску і Менскай вобласці Алег Якшэвіч. - Аднак многія таксісты, адчуўшы свабоду, перасталі выконваць элементарныя правілы перавозкі пасажыраў. Ліцэнзію страціць яны цяпер не баяцца, а пакараць іх мы можам хіба што паводле артыкулаў 18.24 і ч. 5 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь - максімум да 6 базавых адзінак.

У мінулым годзе, паводле слоў спецыяліста, праверкі праводзіліся толькі паводле скаргаў пасажыраў. Цяпер напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, зацверджаны рэгламент правядзення мерапрыемстваў у галіне аўтамабільнага транспарту. Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў падвышаную ўвагу загадана надаваць аўтамабілям-таксі, асабліва ў Менску.

Цягам 2018 гадоў у транспартную інспекцыю паступіла 255 скаргаў. Пераважная іх частка тычылася дзейнасці арганізацый або ІП, што пазіцыянуе сябе як «Арэнда аўто з кіроўцам», а фактычна выконваюць паслугі звычайных таксовак. Але шмат хто з іх не праходзіць тэхагляд раз на паўгода, не выдае квітанцыі, калі з імі разлічваюцца гатоўкай, дапускаюць іншыя парушэнні. Значна радзей, паводле слоў спецыяліста, скардзяцца на тых таксістаў, якія супрацоўнічаюць са стабільнымі дыспетчарскімі службамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках