25 красавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявак з Жодзіна можа прэзентаваць Швецыю на «Еўравізіі»

1
Спявак з Жодзіна можа прэзентаваць Швецыю на «Еўравізіі»

Уладзіслаў Мялешчанка пераехаў у Швецыю, калі яму было дзевяць гадоў.

Беларус Уладзіслаў Мялешчанка (творчы псеўданім Улад Рэйзер), які з дзяцінства жыве ў Швецыі, можа прэзентаваць гэтую краіну на «Еўравізіі-2019», паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу Melodifestivalen.

Уладзіслаў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Жодзіна. Калі яму было дзевяць гадоў, пераехаў разам з бацькамі ў Швецыю. Будучы падлеткам, Мялешчанка вельмі цікавіўся спортам, але ў 2013-м пасля сур'ёзнай траўмы спіны наважыў зрабіць кар'еру на YouTube, піша tut.by.

Разам са сваім сябрам Даніэлем ён заснаваў канал NormelTV, які мае амаль 600 тысяч падпісчыкаў. Ён быў прысвечаны розыгрышу і сацыяльным эксперыментам. А ў 2017-м беларус запусціў свой канал Vlad Reiser, які мае ўжо больш за 420 тысяч падпісчыкаў.

Летась Мялешчанка наважыў пачаць кар'еру спевака і напісаў некалькі песень. Адна з іх, Nakna i regnet («Аголены пад дажджом»), трапіла на шведскі песенны конкурс Melodifestivalen-2019, які з'яўляецца нацыянальным адборам на «Еўравізію».

Сістэма гэтага конкурсу наступная. 28 спевакоў удзельнічаюць у чатырох паўфіналах (у кожным па сем выканаўцаў). Па два чалавекі выходзяць у фінал конкурсу наўпрост, яшчэ па двое атрымліваюць так званы «Другі шанец». Апошні і атрымаў Уладзіслаў, які выступаў 9 лютага ў другім паўфінале.

Ён і яшчэ трое шчасліўчыкаў будуць змагацца за выхад у фінал 2 сакавіка. Канчаткова ўдзельнік «Еўравізіі» ад Швецыі вызначыцца 9 сакавіка ў Стакгольме.

Нагадаем, што ураджэнец Беларусі ўжо прэзентаваў адну з скандынаўскіх краін на «Еўравізіі». Прычым двойчы. Гэта Аляксандр Рыбак, які ў 2009 годзе заняў ад Нарвегіі першае месца, а ў 2018-м выйшаў у фінал, але заняў толькі 15 месца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках