20 красавiка 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў пра перавагу ўкраінскага танка Т-64 над расейскім Т-72Б3

12
Экспэрт распавёў пра перавагу ўкраінскага танка Т-64 над расейскім Т-72Б3
ФОТА: УКРАБАРОНПРАМ

Украінцам лепш удалася мадэрнізацыя баявой тэхнікі.

Мадэрнізаваны ўкраінскі танк Т-64 узору 2017 года пераўзыходзіць танк Т-72Б3, піша Defence blog са спасылкай на расейскага экспэрта ў бранятэхніцы Аляксея Хлапатова.

Абодва танкі – гэта прыклад эфектыўнай мадэрнізацыі, якая дазваляе падвысіць баявыя магчымасці бранятэхнікі пры мінімальных выдатках. Праўда, ва ўкраінцаў атрымалася лепш.

Прыцэл украінскай машыны цалкам параўнальны сваімі характарыстыкамі з беларускім «Сасна-У». Радыёстанцыя «Лыбідзь К-2РБ» - пераробленая сучасная «Матарола», якая пераўзыходзіць састарэлую расейскую Р-168. Больш за тое, спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы ў расейскай машыне наогул няма.

Дынамічная абарона «Нож», на думку экспэрта, лепшая за савецкую «Кантакт-5», якая ўстанаўліваецца на Т-72Б3, як паводле эфектыўнасці саміх элементаў, так і паводле плошчы прыкрыцця.

Да таго ж ва ўкраінскага танка стаіць закрытая зенітная кулямётная ўстаноўка - камандзір можа весці агонь, не высоўваючыся з баявой машыны. Адсутнасць такой прывяла да высокіх страт сярод камандзіраў танкаў войска Асада падчас вайны ў Сірыі - танкіста, высунуўшыся з люка, мог папросту забіць снайпер ці асколак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках