28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Берасцейцы ўсімі магчымымі спосабамі супрацьстаяць акумулятарнаму заводу

7
Відэафакт: Берасцейцы ўсімі магчымымі спосабамі супрацьстаяць акумулятарнаму заводу

Берасцейцы і жыхары раёна пераспявалі ўкраінскі хіт «Плакала».

Мэта новага кліпа - усімі магчымымі спосабамі супрацьстаяць запуску заводу «АйПаўэр» побач з абласным цэнтрам, піша «Брестская газета».

На ютуб-канале «Народный репортер» 14 лютага з'явіўся новы кліп, створаны ў межах кампаніі барацьбы з будаўніцтвам пад Берасцем акумулятарнага завода. На гэты раз жыхары Берасцейскага рэгіёну пераспявалі хіт «Плакала».

«Сярод неабыякавых ёсць людзі, якія сваёй творчасцю падтрымліваюць наш рух. І гэта іх бачанне, іх унёсак, іх барацьба за чыстае Берасце ў будучыні. Вядома ж, мы падтрымалі гэтую ідэю. Гэты кліп дапаможа пашырыць інфармацыйныя межы артыкулаў, прэс-канферэнцый, прыцягнуць увагу да праблемы, якая больш за ўсё хвалюе жыхароў Берасця, раёна і нават вобласці. Мэта адна - не дапусціць запуск завода «АйПаўэр» пад Берасцем», - распавяла актывістка кампаніі Юлія Зубік.

Памятаючы пра цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца год таму пры здымцы «Жыць», гэтым разам пры падрыхтоўцы і працы над кліпам удзельнікі паводзілі сябе вельмі акуратна. Інфармацыя нідзе не распаўсюджвалася і дзякуючы гэтаму ўдалося бесперашкодна зняць новы кліп.

Нагадаем, 17 сакавіка мінулага года з'явіўся кліп на песню «Жыць», прысвечаны барацьбе жыхароў Берасцейскага рэгіёна са з'яўленнем у СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода. Вельмі хутка «Жыць» стаў гімнам пратэстнага руху.

З пачатку 2018 года ў Берасці разгарнулася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода «АйПаўэр». Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова быў запланаваны на жнівень 2018 года, потым на канец года. Паводле апошніх звестак, пробны запуск вытворчых ліній на акумулятарным заводзе «АйПаўэр» будзе ажыццёўлены меркавана 21 - 28 лютага. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў за год, а пасля будзе павялічаная ўдвая. Аднак ініцыятыўная група заяўляе, што абсталяванне, якое завезлі на прадпрыемства, дазволіць выпускаць да 6 млн акумулятараў на год.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках