17 красавiка 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец вёскі пад Берасцем стаў адным з першых беларусаў, якія выступілі ў «Метрапалітэн-оперы»

Ураджэнец вёскі пад Берасцем стаў адным з першых беларусаў, якія выступілі ў «Метрапалітэн-оперы»
АЛЯКСАНДР РАСЛАВЕЦ

Ён выканаў партыю караля Рэнэ ў оперы Чайкоўскага «Іаланта».

Беларускі бас Аляксандр Раславец выступіў на сцэне нью-ёркскай «Метрапалітэн-оперы», аднаго з самых вядомых і прэстыжных тэатраў свету. Ён выканаў партыю караля Рэнэ ў оперы Чайкоўскага «Іаланта», піша tut.by.

Аляксандр Раславец нарадзіўся ў вёсцы пад Берасцем. Паводле першай адукацыі ён псіхолаг, скончыў Берасцейскі педагагічны інстытут імя Пушкіна. І толькі затым прафесійна заняўся музыкай: скончыў Санкт-Пецярбуржскую дзяржаўную кансерваторыю імя Рымскага-Корсакава (клас народнага артыста СССР Мікалая Ахотнікава).

З'яўляўся салістам Тэатра оперы і балета Санкт-Пецярбуржскай кансерваторыі (2011-2014), пасля чаго быў залічаны ў Моладзевую оперную праграму Вялікага тэатра Расеі. З 2016 года - саліст Гамбургскага опернага тэатра (Нямеччына). Раслаўца можна ўбачыць і ў Менску: ён з'яўляецца запрошаным салістам Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У верасні 2018 года Раславец дэбютаваў у партыі Алі-Бабы ў міланскім тэатры «Ла Скала» (опера Керубіні «Алі-Баба і сорак разбойнікаў»). А цяпер яму скарылася «Метрапалітэн-опера».

Да яго з беларусаў на нью-ёркскай сцэне выступалі толькі салісты Марыінскага тэатра Кацярына Семянчук і Ірына Гардзей, а таксама салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі Аксана Волкава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках