20 красавiка 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская фірма «кінула» гарадзенскія заводы на 180 тысяч даляраў

11
Расейская фірма «кінула» гарадзенскія заводы на 180 тысяч даляраў

Спачатку фірма з падмаскоўнай Балашыхі некалькі гадоў закупляла малочную прадукцыю ад гарадзенскага прадпрыемства, а потым абвясціла пра банкруцтва.

Як паведамляе «Вечерний Гродно» са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю, камерцыйнае прадпрыемства, зарэгістраванае ў Падмаскоўі, шчыльна супрацоўнічала з беларускімі «малочнымі вытворцамі», між іншым з Дзятлаўскім сыраробным заводам і ваўкавыскім «Беллактам». Прадукцыю расейская фірма закупляла, каб у далейшым рэалізоўваць яе ў Расеі пад сваёй гандлёвай маркай.

У чэрвені 2018 расейцы чарговым разам атрымалі партыю малочнай прадукцыі, аднак дырэктар фірмы не разлічыўся з пастаўшчыкамі, з дня ў дзень абяцаючы пагасіць запазычанасць. Тым не менш, беларускія прадпрыемствы працягнулі адпускаць малочную прадукцыю без аплаты, а адно з іх - з перавышэннем устаноўленага страхавой дамовай ліміту. У выніку агульная запазычанасць кампаніі перад вытворцамі з Гарадзенскай вобласці склала 12 млн расейскіх рублёў (180 тысяч даляраў).

- Перамовы аб пытанні вяртання запазычанасці не прынеслі выніку - дырэктар расейскай фірмы не спяшаўся выконваць свае абяцанні. У жніўні 2018 года камерцыйнае прадпрыемства нечакана для сваіх партнёраў абвясціла пра ліквідацыю, а крыху пазней - пра банкруцтва, - дадалі ў ведамстве.

У студзені 2019 года пракуратурай Дзятлаўскага раёна ў дачыненні да дырэктара была распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.209 КК РБ. Акрамя таго, дзеянні службовых асоб з беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ва ўгодах, правераць на законнасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках