29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо 17,5% спажыванай энэргіі ў ЕЗ мае «зялёнае» паходжанне

11
Ужо 17,5% спажыванай энэргіі ў ЕЗ мае «зялёнае» паходжанне

У лідарах - Швецыя.

17,5% усёй спажыванай у Еўразвязе энэргіі вырабляецца з аднаўляльных крыніц, паведамляе статыстычнае агенцтва Еўрастат. Годам раней гэтая доля складала 17%, а ў 2008 годзе - усяго 8,5%, паведамляе «Европульс».

У Швецыі больш за палову спажыванай энэргіі (54,5%) вырабляецца з аднаўляльных крыніц. Следам ідуць Фінляндыя (41%), Латвія (39%) і Данія (38,5%). А менш за ўсё энэргіі з аднаўляльных крыніц выявілася ў энэргабалансе Люксембурга (6,4%), Нідэрландаў (6,6%) і Мальты (7,2%).

Да 2020 года на аднаўляльныя крыніцы павінна прыпадаць 20% спажыванай у Еўразвязе энэргіі, паводле стратэгіі ЕЗ Europe 2020, а да 2030 года - мінімум 32%. 11 краін ЕЗ ужо дасягнулі сваёй мэты на 2020 год.

На сённяшні дзень ва ўсім Еўразвязе 30% электраэнэргіі вырабляецца з аднаўляльных рэсурсаў. Адстае пакуль сфера транспарту: паводле звестак Еўрастата, менш за 8% спажыванай транспартам энэргіі выпрацоўваецца з аднаўляльных крыніц.

Аднаўляльныя крыніцы энэргіі - гэта біяпаліва (яго выкарыстоўваюць для вытворчасці электрычнасці, ацяплення і ў якасці транспартнага паліва), ветраная і сонечная энэргетыка, гідраэлектрастанцыі, а таксама энэргія тэрмальных крыніц, хваль і нават цяпло акіяна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках