28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнас Энрот аб сыходзе з «Дынама»: Мая пастанова - гэта проста бізнэс

1
Юнас Энрот аб сыходзе з «Дынама»: Мая пастанова - гэта проста бізнэс
ЮНАС ЭНРОТ
ФОТА: TUT.BY

Гулец пераходзіць у «Эрэбру», які цяпер змагаецца за захаванне прапіскі ў швэдскім топ-дывізіёне.

Брамнік менскага «Дынама» Юнас Энрот пасля паразы ад рыжскага «Дынама» (1:3) у «Зімовай класіцы» пракаментаваў для карэспандэнта pressball.by інфармацыю пра тое, што ён пакідае беларускі клуб.

- Уражанні? Гэта было выдатна. Выдатнае мерапрыемства. І вечар вельмі прыдатны. Было не занадта холадна, не занадта горача. Лёд быў у добрым стане. Сабралася шмат гледачоў. Выдатная атмасфера.

- Гулялі раней на адкрытым паветры?

- Так, я гуляў тут летась. Таксама было выдатна.

- У чым быў ключ да перамогі?

- Мне здаецца, мы недастаткова часта пагражалі браме каманды з Рыгі. У нас было не занадта шмат сапраўды добрых галявых момантаў.

- Я чуў, вы хочаце пакінуць менскае «Дынама»...

- Не, я не хачу сыходзіць з «Дынама». Гэта пастанова - гэта проста бізнэс. Пакуль нічога не аформленае афіцыйна. Я не займаўся гэтым перад гульнёй, я хацеў засяродзіцца выключна на гэтым канкрэтным паядынку, а ўсім астатнім трэба будзе займацца ўжо пасля гульні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках