20 красавiка 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўзнагародзіла Станіслава Шушкевіча медалём

11
Літва ўзнагародзіла Станіслава Шушкевіча медалём
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: RACYJA.COM

Літоўскі бок адзначыў унёсак палітыка ў добрасуседскія стасункі паміж нашымі краінамі.

15 лютага ў Вільні ў Літоўскай акадэміі навук былі ўручаныя ўзнагароды навукоўцам і грамадскім дзеячам у сувязі са 101-й гадавінай аднаўлення дзяржаўнасці Літвы. Сярод узнагароджаных асоб першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, паведамляе «Радыё Рацыя».

Літоўскі бок адзначыў унёсак Шушкевіча ў добрасуседскія стасункі паміж нашымі краінамі. У выступах прысутных гучалі словы салідарнасці з беларускім народам і згадкі пра супольныя старонкі гісторыі.

Медаль «За заслугі перад Вільняй і народам» - гэта ўжо другая ўзнагарода Станіслава Шушкевіча ад літоўскай дзяржавы. У 2010 годзе першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымаў адну з найвышэйшых узнагарод краіны - ордэн «Вітаўта Вялікага».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках