19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждэпе ЗША ўважаюць «план Сайдыка» для Украіны нерэалістычным

3
У Дзярждэпе ЗША ўважаюць «план Сайдыка» для Украіны нерэалістычным
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

План першапачаткова безнадзейны.

Амерыканская дыпламатыя ўважае план спецпрадстаўніка АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе Марціна Сайдыка для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе нерэалістычным.

Пра гэта ў размове з журналістам nv.ua на палях Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы сказала крыніца ў Дзярждэпе ЗША.

"План Сайдыка першапачаткова безнадзейны", – адзначыў суразмоўца НВ, дадаўшы, што "ніхто не разглядае ўвядзенне міратворчай місіі ААН-АБСЕ як рэалістычнае".

Паводле словаў амерыканскага дыпламата, Расея згодная толькі на місію з маніторынгавым мандатам, а не ваенным.

Раней спецпрадстаўнік Сайдык выклаў сваё бачанне ўрэгулявання канфлікту на Данбасе ў інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kleine Zeitung.

Паводле словаў Сайдыка, Менскія дамоўленасці з'яўляюцца невыразнымі, а для правядзення мясцовых выбараў патрэбная дапамога ААН. Задача ж АБСЕ – ацэньваць выбарчы працэс, а не арганізоўваць выбары.

Згодна з прапанаваным планам, ААН і АБСЕ павінны дзейнічаць не паралельна, а супольна, пад агульным кіраўніцтвам на чале з так званым спецыяльным прадстаўніком.

На думку Сайдыка, Еўразвязу неабходна стварыць Агенцтва для рэканструкцыі Данбаса, якое дзейнічала б аналагічна агенцтву, якое раней ЕЗ меў на Балканах.

Міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін заявіў, што план Сайдыка не ўтрымлівае прынцыпова новых прапановаў.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка, каментуючы "план Сайдыка", заявіў, што міратворцы ААН не будуць эскорт-сэрвісам для назіральнікаў АБСЭ.

У Адміністрацыі прэзідэнта таксама адзначылі, што не разглядаюць прапанаваны Сайдыкам план для Данбаса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках