19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто і навошта вёз лядоўню на «хуткай» у Гародні?

27
Хто і навошта вёз лядоўню на «хуткай» у Гародні?

У міліцыі высветлілі і мяркуюць, што гэта нармальна.

Жыхар Гародні ўбачыў, як медыкі грузяць лядоўню ў машыну хуткай дапамогі, і апавёў пра гэта СМІ. Міліцыя правяла праверку і паведаміла яе вынікі: перавозка лядоўні ў аўтамабілі службы 103 не з'яўляецца проціпраўным учынкам

Жыхар Гародні абураўся, што пакуль медыкі перавозілі ў машыне хуткай дапамогі лядоўню, некаму магла спатрэбіцца неадкладная дапамога. Сёння ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама пракаментавалі гэты выпадак, піша telegraf.by.

Міліцыянты Ленінскага РАУС вызначылі, што аўтамабіль хуткай дапамогі, у якую медыкі загрузілі лядоўню, належыць Зэльвенскай ЦРБ. Высветлілася, што на гэтай машыне з Зэльвы ў Гародні прывезлі пацыента, а па дарозе назад загрузілі лядоўню, якая выправілася да аднаго з супрацоўнікаў медыцынскай установы ад ягонага сына – усё адно машына ехала пустой.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Ігар Белазёраў падкрэсліў, што гэтая машына не магла быць задзейнічаная ў экстранай дастаўцы пацыентаў, і ў факце перавозкі лядоўні няма складу супрацьпраўнага ўчынку. Тым не менш кіраўніцтву Зэльвенскай лякарні накіруюць ліст для рэагавання.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках