Сталіцу Албаніі ахапілі пратэсты
- 16.02.2019, 16:42
- 7,120
Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду і новыя выбары.
У Албаніі прыхільнікі апазіцыі спрабавалі ўварвацца ў будынак ураду, акцыя суправаджалася сутыкненнямі з паліцыяй. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на AP.
Паведамляецца, што ў Тыране на мітынгу супраць карумпаванага ўраду адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Прыхільнікі апазіцыі прарвалі паліцэйскія кардоны ў спробе ўварвацца ў будынак мясцовага кабінета міністраў, зламалі дзверы, аднак так і не трапілі ўсярэдзіну. Паліцыя спыніла пратэстоўцаў слезацечным газам і вадзянымі гарматамі.
Таксама паведамляецца, што машыны хуткай дапамогі забралі некалькіх пацярпелых. Прыхільнікі апазіцыі выступаюць за адстаўку ўрада і датэрміновыя выбары.